Галоўныя навіны
03.07.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2008 году
01.07.2008
Парламенцкія выбары. Падзеі і абагульненьні
25.06.2008
Напярэдадні парламенцкіх выбараў ціск на праваабаронцаў узмацняецца
24.06.2008
Праваабаронца Алесь Бяляцкі правёў перамовы з старшынём дэлегацыі Еўрапарламенту па стасунках з Беларусьсю Яцэкам Пратасевічам
18.06.2008
Як прымалі Закон «Аб сродках масавай інфармацыі»
12.06.2008
Праваабаронцы пачынаюць маніторынг выбараў
12.06.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары
10.06.2008
ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ
10.06.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, травень 2008 году
04.06.2008
Адкрыты ліст Фундацыі Дамоў Правоў Чалавека ў абарону праваабаронцы Леаніда Свеціка
04.06.2008
Івана Шылу выкінулі са школы
02.06.2008
Праваабаронцы лічаць скасаваньне крымінальнай адказнасьці за дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў прыярытэтнай задачай


А.Клімаў:"Першае – мне трэба адчуць сябе свабодным"

16.02.2008. Тэгі: амністыя, Клімаў.
Крыніца: Радыё «Свабода».

Сёньня а 6-й раніцы цягніком Калінкавічы-Менск дахаты ў Менск прыехаў былы палітвязень Андрэй Клімаў. На вакзале яго сустракалі маці, жонка, актывісты апазыцыі, сябры і журналісты.

Адносна свайго вызваленьня Андрэй Клімаў сказаў: “Зусім мне не зразумела. Я сядзеў, піў гарбату з сябрамі. Мяне выклікаў начальнік атраду і сказаў хуценька сабрацца. Я кажу, а што, куды. А ён кажа: “На этап”. Адзін з маіх сяброў кажа. што ў гэты час этапаў няма. Хутчэй за ўсё пойдзеш ты ўсьлед за сваімі сябрамі. Выходжу на кантрольна-прапускны пункт, а мне начальнік установы паведамляе, што гэта “гуманны акт прэзыдэнта, вы вольныя”. Усё. Атрымайце вашы грошы, рэчы і дадому. Я прысеў. Кажа:”Вы што не верыце?” Я кажу: “Не”.

Па спыненьні тэрміну мяне вызвалілі. Я падпісаў паперу, што азнаёмлены з прадпісаньнем міністэрства ўнутраных справаў – вызваліць па атрыманьні паперы, што тэрмін мне ўжо спынены. Гэта спыненьне тэрміну. Указ быў падпісаны 11 лютага. Я спадзяюся, што гэтая тэндэнцыя захаваецца. Я вельмі хачу, каб Аляксандар Казулін і Аляксандар Зьдзвіжкоў хутчэй выйшлі на волю”.

У даведцы, якую выдалі Андрэю Клімаву гаворыцца, што 15 лютага ён вызвалены адпаведна з указам прэзыдэнта аб памілаваньні ад 11 лютага і што Андрэй Клімаў вызвалены ад далейшага адбываньня пакараньня.

Нагадаем А.Клімаў быў зьняволены ў трэці раз ад 3 красавіка 2007 года. Ён быў асуджаны 1 жніўня 2007 года Цэнтральным судом Менску да двух гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Пра свае пляны на будучае Андрэй Клімаў сказаў: “Я яшчэ не адчуваю сябе свабодным чалавекам. Першае, мне трэба адчуць сябе свабодным. Потым мне трэба па- нармальнаму абняць сваю жонку, дзяцей. Пагутарыць з мамай, сустрэцца з сябрамі, прайсьці па родным горадзе. Перадаць прывітаньне ўсім, каго ведаю. І калі я адчую сябе свабодным, можна казаць пра пляны на будучыню”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования