Галоўныя навіны
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР


За Еўрапейскі марш ўлады выставілі рахунак - звыш 2 мільёнаў рублёў

18.02.2008. Тэгі: суды, перасьлед, Еўрапейскі марш.

25 лютага ў судзе Савецкага раёну сталіцы прызначана судовае паседжаньне па зыску Гаррэмаўтадор (прадпрыемства “Горремавтодор” Мінгарвыканкама) да заяўнікаў шэсьця Еўрапейскі марш: спадарам Вячорку, Лябедзьку, Івашкевічу, Федаруку, Афнагелю.

Дзяржпрадпрыемства ацаніла суму, патрачаную на прыборку вуліц сталіцы пасьля правядзеньня дэмакратычнай акцыі ў 2 мільёны 135 тысяч 974 рублі, і вырашыла спагнаць яе з арганізатараў Еўрапейскага маршу. Акрамя таго усе адказчыкі па пададзенаму зыску зьяўляюцца невыязднымі у адпаведнасьці з Указам Прэдідэнта “Аб спрашчэньні парадку выезда з Рэспублікі Беларусь”, які ўступіў з 1-га студзеня гэтага году. 

Правабаронца Валянцін Стэфановіч каментуе сітуацыю:

“Я б прапанаваў гарадзкім ўладам пайсьці яшчэ далей і спагнаць з арганізатараў Еўрапейскага маршу выдаткі, зьвязаныя з аховай грамадзкага парадку падчас правядзеньня акцыі, г.зн. аплаціць работу супрацоўнікаў міліцыі, якіх у гэты дзень было задзейнічана дастаткова шмат, а таксама выдаткі, зьвязаныя з неабходнасьцю прэвентыўных затрыманьняў грамадзка-палітычных актывістаў і г.д.

калі казаць сур’ёзна, то гаворка ідзе аб гарантаваным асноўным законам краіны –Канстытуцыяй праве  на свабоду мірных сходаў, і гэтае права павінна быць ня толькі гарантаванае, але і забясьпечанае дзяржавай сваім грамадзянам. Ні ў адной еўрапейскай краіне грамадзяне ня плацяць дзяржаве за рэалізацыю сваіх канстытуцыйных правоў. Забесьпячэньне рэалізацыі гэтых правоў зьяўляецца абавязкам дзяржаўных уладаў. Гэты зыск чарговы раз дэманструе грэблівае стаўленьня беларускіх уладаў да правоў сваіх грамадзянаў і не адпавядае міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека”. 

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования