Гродзенскі КДБ шляхам шантажу і запалохвання ажыццяўляе ціск на сябра руху “За Свабоду” Эдварда Дмухоўскага.
19.02.2008.
Тэгі: КДБ, дэмакратычны актывіст.
Крыніца: Радыё "Рацыя".
Супрацоўнік абласнога Упраўлення камітэта дзяржаўнай бяспекі патэлефанаваў учора вечарам актывісту гродзенскага руху “За Свабоду” Эдварду Дмухоўскаму і прапанаваў яму сустрэцца 19 лютага дзеля адмысловай размовы.
Калі грамадскі актывіст адмовіўся ад прапановы, супрацоўнік КДБ пачаў пагражаць адміністрацыйнай адказнасцю і сцвярджаць, што ў Беларусі існуе тэлефоннае права.
На думку Эдварда Дмухоўскага, дзеянні супрацоўніка КДБ мэтанакіраваныя і носяць правакацыйны характар.
- Я лічу, што захады КДБ не выпадковыя і звязаныя як з маёй грамадскай дзейнасцю, так і з тым, што апошнім часам робіць у горадзе гродзенскі рух “За Свабоду”. Нягледзячы на запалохванні, я не збіраюся ісці ў КДБ пакуль не атрымаю позву, як гэта прадугледжана заканадаўствам, - зазначыў грамадскі актывіст.
Як лічыць Эдвард Дмухоўскі, супрацоўнікі камітэта дзяржаўнай бяспекі ў сваіх дзеяннях павінны перш за ўсё кіравацца існуючым заканадаўствам, а не ўласнымі жаданнямі.
Навіны па тэме
14.10.2008 Пераможцаў алімпіядаў па хіміі выклікаюць у КДБ
13.10.2008 КДБ вярнула Радыё Рацыі канфіскаваную тэхніку
08.10.2008 На кожнае прадпрыемства будзе прыстаўлены супрацоўнік КДБ
08.10.2008 Пракуратура пасылае журналістаў у КДБ
01.10.2008 Аляксандр Чыгір будзе адбываць пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











