Галоўныя навіны
03.07.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2008 году
01.07.2008
Парламенцкія выбары. Падзеі і абагульненьні
25.06.2008
Напярэдадні парламенцкіх выбараў ціск на праваабаронцаў узмацняецца
24.06.2008
Праваабаронца Алесь Бяляцкі правёў перамовы з старшынём дэлегацыі Еўрапарламенту па стасунках з Беларусьсю Яцэкам Пратасевічам
18.06.2008
Як прымалі Закон «Аб сродках масавай інфармацыі»
12.06.2008
Праваабаронцы пачынаюць маніторынг выбараў
12.06.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары
10.06.2008
ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ
10.06.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, травень 2008 году
04.06.2008
Адкрыты ліст Фундацыі Дамоў Правоў Чалавека ў абарону праваабаронцы Леаніда Свеціка
04.06.2008
Івана Шылу выкінулі са школы
02.06.2008
Праваабаронцы лічаць скасаваньне крымінальнай адказнасьці за дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў прыярытэтнай задачай


Прыватная кватэра Салаша і ягонай маці – пад арыштам

19.02.2008. Тэгі: перасьлед, дэмакратычны актывіст.
Крыніца: Прэс-служба А.Мілінкевіча.

Як стала вядома тыдзень таму, уласная кватэра Сяргея Салаша, вядомага грамадзкага дзеяча Барысава, ад лістападу 2006 году знаходзіцца пад фактычным арыштам. Гэтаксама як і ўласная кватэра нядаўна памерлага бацькі Салаша, якая перайшла ў спадчыну да маці Сяргея.
Гэты факт выявіўся толькі пасьля заўчаснай сьмерці бацькі Сяргея Салаша. У Барысаўскім філіяле РУП “Менская абласная агенцыя па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры” (альбо, БТІ) была выдадзеная выпіска №371:83/08 з рэгістрацыйнай кнігі аб правах, абмежаваньнях (абцяжарваньнях) правоў на ізаляванае памяшканьне. У выпісцы адзначаны “запрет отчуждения недвижимого имущества”, тэрмін якога “не определен”, на дзьве кватэры, якія знаходзяцца па адрасе: г.Барысаў, вул.Сярэбранікава 21/52 і 36/17. Падставай для забароны зьяўляецца пакуль што таямнічы “иной документ (УВД администрации Московского р-на г.Минска) от 04.11.2006 №МГ/9 ОПР письмо”.
Што зьявілася прычынай для арышту кватэры Салаша на сёньняшні дзень невядома. Юрысты ПЦ “Вясна” падрыхтавалі запыт у УУС адмінстрацыі Маскоўскага раёну г.Менску аб патлумачэньні падставаў для рэпрэсіўных захадаў падобнага кшталту. Прынамсі, для накладаньня забароны на адчужэньне неабходна ўзбуджэньне крымінальнай справы супраць Сяргея, аднак аніякіх такіх памкненьняў з боку УУС адмінстрацыі Маскоўскага раёну г.Менску дагэтуль заўважана не было.
Салаш перакананы, што гэта адно зь зьвёнаў ланцужку перасьледу яго як аднаго з найбольш актыўных грамадзка-палітычных дзеячоў Барысава. За апошнія чатыры гады супраць яго некалькі разоў ужо спрабавалі беспасьпяхова ўзбуджаць крымінальную справу, Сяргей зазнаваў адміністратыўныя арышты праз сплянаваныя правакацыі, ягоная кватэра знаходзіцца пад пастаянным наглядам з боку Барысаўскага адзьдзелу КДБ.
“Мяне сьмешыць уся гэтая валтузьня вакол маёй асобы. Наперадзе г.зв. “парляманцкія выбары”, а гэта момант, як бы хто не хацеў, калі пэўным асобам з уладных шэрагаў давядзецца трымаць адказ за сваё паталягічнае махлярства і гвалт. Пабачым, які я атрымаю адказ на свае пытаньні”, – зазначыў Салаш.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования