Прадпрымальніка Ігара Ледніка папярэдзіла пракуратура
20.02.2008.
Тэгі: пракуратура, папярэджаньне.
Крыніца: Радыё «Свабода».
Барысаўская раённая пракуратура папярэдзіла вядомага актывіста прадпрымальніцкага руху Ігара Ледніка. Папярэджаньне вынесенае за аб’яву ў інтэрнэце пра мітынг прадпрымальнікаў 18-га лютага ў Менску.
“Мяне выклікалі як аднаго з каардынатараў руху “Наша Беларусь”. На сайце руху вісела аб’ява пра мітынг і мае дадзеныя. У пракуратуры чамусьці палічылі, што гэта мая асабістая аб’ява і папярэдзілі, што наступным разам прыцягнуць да адказнасьці. Зьбіраюся абскарджваць папярэджаньне,” — паведаміў “Радыё Свабода” Ігар Леднік.
Навіны па тэме
03.10.2008 Дэпутаты стануць пракурорамі?
26.09.2008 Пракуратура сочыць за назіральнікам
16.09.2008 Дзяніс Садоўскі атрымаў два папярэджанні
16.09.2008 Вадзіму Саранчукову вынесена папярэджанне
30.08.2008 «Бобруйский курьер» атрымаў два папярэджанні
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











