Галоўныя навіны
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Яшчэ адзін апазіцыйны актывіст з Жодзіна папрасіў палітычнага прытулку ва Ўкраіне

28.01.2005.

Зьміцер Чарткоў гаворыць, што на яго аказваюць ціск жодзінскія ўлады і адміністрацыя Акадэміі мастацтваў. Таму ён вымушаны прасіць прэзыдэнта Віктара Юшчанку даць яму палітычны прытулак.

Актывіст “Маладой грамады”, былы студэнт Беларускай акадэміі мастацтваў Зьміцер Чарткоў перадаў свой зварот да Віктара Юшчанкі ў амбасаду Ўкраіны ў Беларусі. У інтэрвію беларускай службе Радыё Свабода ён так патлумачыў свой учынак: “Падчас апошніх здарэньняў, што адбыліся са мною — гэта ціск на мяне, каб я забраў дакумэнты з Акадэміі, і ўся мая ранейшая палітычная дзейнасьць — падчас мінулай выбарчай кампаніі некаторыя са службоўцаў казалі, што рыхтуецца фізычная расправа са мной і Ваўчаніным, і каб мы вельмі асьцярожна сябе паводзілі. А пасьля ціск, каб я забраў з Акадэміі дакумэнты. Для мяне галоўнае, каб адвесьці пагрозу ад сваіх сяброў, ад сваёй сям’і, я вырашыў зрабіць нават больш палітычны ход і падаць просьбу даць мне прытулак ва Ўкраіне”.

Спадар Чарткоў нядаўна забраў свае дакумэнты зь Беларускай акадэміі мастацтваў, дзе ён вучыўся на першым курсе па спэцыяльнасьці “рэжысура”. Ён гаворыць, што прадстаўнікі адміністрацыі гэтай навучальнай установы настойліва раілі яму гэта зрабіць.

Зьміцер Чарткоў гаворыць, што прычынамі гэтага ціску было ягонае затрыманьне і адміністрацыйны арышт падчас пасьлярэфэрэндумнай вулічнай акцыі пратэсту апазыцыі 19 кастрычніка. А таксама ўдзел Зьмітра Чарткова ва ўкраінскай памаранчавай рэвалюцыі.

Ён знаходзіўся на кіеўскім Майдане Незалежнасьці з 18 па 24 лістапада мінулага году. Некалькі дзён таму падобную заяву на імя прэзыдэнта Юшчанкі ва ўкраінскую амбасаду перадаў сябар Зьмітра Чарткова, таксама ўдзельнік памаранчавай рэвалюцыі Аляксандар Ваўчанін. У сваім звароце да Віктара Юшчанкі Зьміцер Чарткоў просіць даць яму магчымасьць вучыцца ў адной з мастацкіх акадэміяў Украіны.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования