Правакацыя супраць старшыні Саюза палякаў
22.02.2008.
Тэгі: правакацыі.
Крыніца: Радыё "Рацыя".
У Гродне невядомыя ўчынілі правакацыйныя дзеянні супраць старшыні непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў на Беларусі Анжалікі Борыс.
Вярнуўшыся дадому Анжаліка Борыс заўважыла на дзвярах намаляваны фарбай чорны крыж. Перад дзвярымі кватэры ляжалі сасновыя галінкі – прыкмета таго, што ў хаце знаходзіцца нябожчык. Чорныя крыжы невядомыя намалявалі таксама і на ўсіх чатырох вокнах кватэры.
За апошні час гэта далёка не першы інцыдэнт: цягам некалькіх месяцаў невядомыя шэсць разоў залівалі дзвярныя замкі клеем, у выніку чаго іх даводзілася змяняць, а восенню мінулага года намалявалі на дзвярах кватэры Анжалікі Борыс зорку Давіда.
Зараз старшыня непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў на Беларусі выклікала супрацоўнікаў міліцыі, якія засведчылі факт злачынства. Пакуль Анжаліка Борыс устрымліваецца ад каментароў і лічыць, што расследаваннем справы павінны займацца праваахоўныя органы.
- Мне пакуль складана сказаць, хто і дзеля чаго гэта робіць. Міліцыянты, калі атрымліваюць загад сачыць за мной, робяць гэта дзень і ноч. Хай жа з такім поспехам і стараннем ахоўваюць маю кватэру.
Як сведчыць практыка, супрацоўнікі гродзенскай міліцыі не раскрылі пакуль ніводнага злачынства, здзейсненага ў дачыненні да дзеячоў апазіцыі.
Навіны па тэме
13.08.2008 У Ашмянах складзены пратакол на Івана Крука
06.06.2008 Зьміцер Шыманскі накіраваў іскавую заяву ў суд
25.03.2008 Міліцыянты Костачка і Бярозка пільнуюць хату Алеся Пушкіна ў Бабры
24.03.2008 Аляксей Лапіцкі ў цэнтры ўвагі перапранутых супрацоўнікаў міліцыі
10.03.2008 Журналістцы Савушкінай параілі адзначаць «Дзень спецслужбаў»
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











