Палітвязню адмаўляюць у праве пахаваць жонку?
25.02.2008.
Тэгі: палітвязьні, Казулін.
Крыніца: Хартыя'97.
Начальнік калоніі "Віцьба-3" Віталь Агністыкаў раніцай 25 лютага адмовіўся размаўляць з журналістамі, але паведаміў праваабаронцу Паўлу Левінаву, што рыхтуе адмову Аляксандру Казуліну на выезд на пахаванне жонкі, якая сканала 23 лютага.
Як паведаміў журналістам П.Левінаў, адмову ў падаванні А.Казуліну магчымасці кароткачасовага выезду за межы выпраўленчай установы В.Агністыкаў матывуе тым, што за час знаходжання ў калоніі Казулін меў 4 дысцыплінарныя спагнанні і з улікам асобы зняволенага не ўяўляецца магчымым адпусціць яго на пахаванне жонкі.
Павал Левінаў пацікавіўся, ці можна чакаць іншага рашэння ад непасрэднага начальства В.Агністыкава ў Менску. На гэта начальнік калоніі заявіў, што рашэнне прымае асабіста ён, але ў выпадку іншага рашэння, першапачатковае будзе скасаванае.
У сярэдзіне дня журналісты і П.Левінаў маюць намер яшчэ раз паспрабаваць сустрэцца з начальнікам калоніі, каб даведацца, ці не змянілася прынятае ім рашэнне.
Нагадаем, што Аляксандр Казулін абвясціў пра тое, што мае намер пачаць сухую галадоўку ў выпадку, калі яго не выпусцяць на пахаванне жонкі. «І тады праз 5-6 дзён вы пахаваеце нас разам», – заявіў палітвязень.
Навіны па тэме
04.09.2008 Аляксандра Казуліна вылучылі на прэмію “За свабоду думкі”
21.08.2008 А.Бондар: Я буду дамагацца амністыі для ўсіх фігурантаў “справы 14-ці”
21.08.2008 Антон Койпіш да заўтра мусіць выплаціць 3,5 мільёны штрафу
20.08.2008 Кім і Парсюкевіч на свабодзе
20.08.2008 Казулін: У нашай сістэме інстытут правасуддзя разбураны да аснавання
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










