Сьвятлана Алексіевіч: Хацелася б, каб у гэтай сытуацыі Лукашэнка павёў сябе як мужчына
25.02.2008.
Тэгі: Казулін.
Крыніца: «Наша Ніва».
Я жыву з Казулінымі ў адным пад’езьдзе. І заўжды было радасна іх бачыць. Было відно, што людзі любяць адно аднаго, што шчасьлівыя гэтым. Тут было усё – посьпех, годнасьць, любоў. У нашым пад’езьдзе жыве многа нябедных людзей. Але ў большасьці яны пахмурныя, гэтая ж сям’я вылучалася сярод іх. У Ірыны быў такі дар жыцьця.
Яна дорага заплаціла за палітычную годнасьць мужа, за тое, што ён не маўчаў у такі час. За, тое, што павёў сябе па-мужчынску. І гэтае супрацьстаяньне рэжыму адзін на адзін у калёніі – гэта таксама вельмі мужчынскі ўчынак. І, я лічу, лішнімі былі гэтыя несумленныя гульні наконт Германіі, калі ўжо стала ясна, што Ірына памірае.
Хацелася б, каб у гэтай сытуацыі Лукашэнка таксама павёў сябе як мужчына, а не як палітычны праціўнік. Каб даў Аляксандру Казуліну магчымасьць разьвітацца з жонкай. Хацелася б, каб – каля сьмерці – усе паводзілі сябе па-людзку.
Навіны па тэме
23.04.2008 Казуліну дазволілі доўгатэрміновае спатканьне з дочкамі
14.04.2008 Спатканьне А.Казуліна з дочкамі пад пагрозай зрыву
25.03.2008 „Міжнародная амністыя” праводзіць акцыі салідарнасьці з А. Казуліным
20.03.2008 Аляксандру Казуліну паўторна адмоўлена ў змякчэнні пакарання
13.03.2008 Нямецкае аддзяленне Amnesty International праводзіць акцыю за вызваленне Аляксандра Казуліна
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









