Галоўныя навіны
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


У Віцебску зьбілі жонку старшыні абласной арганізацыі АГП

31.01.2005.

Увечары 30 студзеня ў пад’езьдзе ўласнага дому па вул. Флёрава ў Воршы невядомы зьбіў жонку старшыні Віцебскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Генадзя Ананьнева. Калі Людміла Ананьнева вярталася дахаты, было ўжо цёмна, і ёй не ўдалося разгледзець твар злачынцы, які пяць разоў ударыў яе па галаве. Выкліканыя міліцыянты са службовым сабакам здолелі прасачыць сьлед хулігана толькі да бліжэйшай транспартнай стаянкі.

Паводле гэтага факту заведзеная крымінальная справа. Прычым Генадзь Ананьнеў не выключае таго, што напад на жонку зьвязаны з ягонай палітычнай дзейнасьцю. Ён згадвае, што з часу падрыхтоўкі да выбараў 17 кастрычніка, калі ён балятаваўся ў дэпутаты парлямэнту, у ягонай кватэры па начох пэрыядычна раздаваліся тэлефонныя званкі з пагрозамі. Аднак пагрозы былі толькі на ягоны адрас, хаця цяпер, мяркуе спадар Ананьнеў, інцыдэнт зь ягонай жонкай можа быць пачаткам яшчэ больш моцнага псыхалягічнага ціску на яго як палітыка.

Людміле Ананьневай была аказаная хуткая мэдычная дапамога, а больш поўнае абсьледаваньне будзе праведзенае сёньня, паведаміла «Радыё Свабода».

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования