Галоўныя навіны
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера
11.07.2008
Колькасьць арыштаў грамадзка-палітычных актывістаў расьце
03.07.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2008 году
01.07.2008
Парламенцкія выбары. Падзеі і абагульненьні
25.06.2008
Напярэдадні парламенцкіх выбараў ціск на праваабаронцаў узмацняецца
24.06.2008
Праваабаронца Алесь Бяляцкі правёў перамовы з старшынём дэлегацыі Еўрапарламенту па стасунках з Беларусьсю Яцэкам Пратасевічам
18.06.2008
Як прымалі Закон «Аб сродках масавай інфармацыі»
12.06.2008
Праваабаронцы пачынаюць маніторынг выбараў
12.06.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары
10.06.2008
ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ
10.06.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, травень 2008 году


“Форум 18” крытыкуе рэлігійныя абмежаваньні ў Беларусі

26.02.2008. Тэгі: свабода сумленьня.
Крыніца: Радыё «Свабода».

Міжнародная ініцыятыва “Форум 18” у Осла выступіла супраць жорсткіх абмежаваньняў дзейнасьці замежных сьвятароў у Беларусі. Як вынікае зь нядаўна падпісанага Саўмінам дакумэнта, дзейнасьць замежных рэлігійных прадстаўнікоў у Беларусі павінна ўзгадняцца з упаўнаважаным па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў. У кампэтэнцыі чыноўніка, сярод іншага, вырашаць: працягваць ці скарачаць тэрмін знаходжаньня замежніка ў Беларусі. Чыноўнік таксама можа адмовіць сьвятару ў візыце, прычым без тлумачэньня прычыны. Як лічыць прадстаўніца “Форуму-18 ” Джэральдзіна Фаган, “афіцыйны Менск мае намер выслаць зь Беларусі ўсіх замежных сьвятароў, паколькі яны, з самых розных прычын, могуць не задавальняць беларускія ўлады. Характэрна, што падобныя захады накіраваныя ня супраць нейкіх дэструктыўных сэктаў, а супраць традыцыйных рэлігіяў, якія тут дамінуюць. Напрыклад, каталіцызму. Вялікая частка каталіцкіх сьвятароў – небеларусы. У заяве “Форуму 18” крытыкуецца абмежавальны характар беларускага Закону аб рэлігіі ад 2002 году, прыводзяцца факты арышту ды высылкі замежных сьвятароў зь Беларусі, адзначаецца, што ўлады тлумачаць такія свае дзеяньні “пытаньнямі нацыянальнай бясьпекі”.  Паводле прадстаўнікоў “Форуму 18”, такія тлумачэньні “ўсё ж не зьяўляюцца прымальнай прычынай для абмежаваньня свабоды веравызнаньня. Новыя менскія правілы не адпавядаюць ні Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, ні Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. Беларусь падпісала абодва гэтыя дакумэнты”. У дакумэнце таксама гаворыцца, што беларускія вернікі сабралі больш за 50 тысяч подпісаў пад прашэньнем аб зьмене гэтага рэпрэсіўнага закону.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования