Форум "За Незалежнасьць" пачаў працу ў інтэрнэце
25.02.2008.
Тэгі: інтэрнет, незалежнасць, БНР.
Крыніца: Прэс-служба Партыі БНФ.
Праца форуму падзеленая на тры сэкцыі: "Дзяржаўна-палітычныя аспэкты беларускай незалежнасьці", "Культурна-моўныя гарантыі беларускай нацыянальнай тоеснастьці" і "Эканамічныя падваліны і пэрспэктывы беларускай незалежнай дзяржаўнасці". Удзел у дыскусіі бяруць як вядомыя экспэрты - палітолягі, філёзафы, юрысты, мовазнаўцы, мастацтвазнаўцы, эканамісты, так і аматары. На пытаньне, чаму форум адбываецца ў інтэрнеце, арганізатары гавораць: "Форум носіць агульнанацыянальны характар, а сёньня толькі інтэрнэт дае магчымасьць свабоднае публічнае дыскусіі. Любы карыстальнік інтэрнэту можа паспрачацца з прызнанымі экспэртамі альбо выкласьці сваё бачаньне ў любой з зададзеных сэкцыяў. Найлепшыя матэрыялы будуць прадстаўленыя ў заключнай частцы форуму і апублікаваныя у адмысловым зборніку".
Заключная частка форуму будзе ўяўляць масавую сустрэчу-дыскусію прадстаўнікоў беларускай навукі, культуры, адукацыі. Форум зацьвердзіць новую канцэпцыю беларускай дзяржаўнасьці і незалежнасьці.Навіны па тэме
01.07.2008 Звольнілі за намер балатавацца ў кандыдаты
08.05.2008 Магілёўскі актывіст судзіцца з гарвыканкамам
03.05.2008 СТАНЬ HRAMADZIANINAM!
30.04.2008 Небясьпечны прэцэдэнт
30.04.2008 Алеся Пушкіна будуць судзіць за пэрформанс да Дня Волі
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









