Галоўныя навіны
15.05.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, красавік 2008 году
08.05.2008
Міжнародны конкурс для журналістаў «Усе людзі нараджаюцца вольнымі і роўнымі»
08.05.2008
Ульяна Захаранка працягвае чакаць сына
03.05.2008
3 траўня – Сусветны дзень свабоды прэсы
02.05.2008
Палітык Мікалай Статкевіч арыштаваны на 10 сутак
30.04.2008
Сітуацыя з правамі чалавека ў краіне год ад году пагаршаецца
28.04.2008
Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі і выкладчыкаў
25.04.2008
Уладзімір Кішкурна аштрафаваны за чарнобыльскія ўлёткі
24.04.2008
Сяргей Парсюкевіч пакараны на 2 з паловай гады зьняволеньня
23.04.2008
Сёньня будзе абвешчаны прысуд па справе Парсюкевіча
23.04.2008
Восем новых палітвязьняў
23.04.2008
Сёньня працягнецца суд над прадпрымальнікам Парсюкевічам


Міністэрства інфармацыі не знайшло цэнзуры ў кнізе пра Селешчука

27.02.2008. Тэгі: культура, злоўжываньні, цэнзура.
Крыніца: «Наша Ніва».

Беларускі ПЭН‑цэнтар атрымаў адказ зь Міністэрства інфармацыі адносна выданьня кнігі «Мiкола Селяшчук. Гучаньне музыкi нябёсаў».

У адказе за подпісам намесьніка міністра інфармацыі Ігара Лапцёнка нагадваецца, што згодна з арт. 4 Закону «Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі» пад цэнзурай масавай інфармацыі разумеецца патрабаваньне ад рэдакцыі з боку дзяржаўных устаноў, грамадзкіх аб’яднаньняў, іх службовых асобаў папярэдне ўзгадняць матэрыялы, а таксама патрабаваньне зьняць з друку той ці іншы матэрыял.

Паводле атрыманай ад выдавецтва «Мастацкая літаратура» інфармацыі, ніякіх патрабаваньняў да рэдакцыі з боку каго‑небудзь не прад’яўлялася, гаворыцца ў адказе. Больш за тое, мастацкае афармленьне да кнігі рабіў мастак Андрэй Савіч, зь якім ёсьць дамова № 488 ад 11.09.2007 г. Адпаведна ёй, аўтар абавязваецца стварыць і перадаць выдавецтву для выданьня і перавыданьня свой твор: мастацкае афармленьне і вёрстку кнігі «Мiкола Селяшчук. Гучаньне музыкi нябёсаў». Пункт 10 дамовы прадугледжвае адказнасьць аўтара за тое, што ўзычанае ім мастацкае афармленьне (арыгінал‑макет) не парушае нічыіх аўтарскіх правоў.

У дадзеным выпадку цэнзура адсутнічае, аднак можна весьці размову пра факты парушэньня іншых нормаў права, у прыватнасьці, аўтарскіх правоў. У такім выпадку аўтар, калі лічыць, што яго правы парушаны, можа зьвярнуцца з адпаведнай заявай у суд, рэзюмуе намесьнік міністра.

Старшыня Саюзу мастакоў Уладзімер Савіч паведаміў «НН», што ягоны сын Андрэй Савіч нічога камэнтаваць з нагоды атрыманага ПЭН‑цэнтрам адказу зь Міністэрства інфармацыі ня будзе.

«Чалавек зрабіў добрую справу, але цяпер усе гавораць толькі пра той здымак», — адказаў сп. Уладзімер.

Мастак Алесь Марачкін, які дзіўным чынам зьнік з групавога здымка ў кнізе, прысьвечанай Міколу Селешчуку, у сваю чаргу адзначыў:

«У адказе міністэрства ні слова пра тое, што мяне зьняважылі, майго прозьвішча там увогуле няма. Затое ёсьць Андрэй Савіч. У мяне складаецца ўражаньне, што пэўныя асобы спрабуюць ускласьці на яго ўсю адказнасьць. А наколькі я ведаю — ніякай віны на ім няма, ён працаваў з гатовым матэрыялам».

Фатограф Уладзімер Шуба, аўтар таго самага здымку, у суд пакуль не зьбіраецца.

«Я пакуль як сьлед не разабраўся ў сытуацыі, мне трэба сустрэцца з выдаўцом, дый кнігі нават у руках не трымаў» — распавёў сп. Шуба.
На яго думку, пытаньне захаваньня аўтарскіх правоў у Беларусі стаіць вельмі востра. У сп. Шубы ёсьць пытаньні да выдаўцоў шэрагу кніг, што выкарысталі яго здымкі без пазначэньня аўтарства:

«На кнізе, прысьвечанай Міхасю Пташуку, яго фотапартрэт майго аўтарства зьмешчаны на вокладцы, але гэта ніяк не пазначана».

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования