У Горках пратэсты супраць адлічэньня студэнта з акадэміі
27.02.2008.
Тэгі: акцыі, студэнты, адлічэньні, пратэст.
Крыніца: Радыё «Свабода».
У Горках дзесяць актывістаў мясцовай кааліцыі дэмакратычных сілаў сёньня правялі акцыю пратэсту супраць адлічэньня зь сельскагаспадарчай акадэміі Ігара Пажарыцкага. Акцыя адбылася на тэрыторыі гэтай навучальнай установы.
На працягу гадзіны актывісты раздавалі студэнтам і выкладчыкам адмысловы нумар недзяржаўнай газэты “Горацкі выбар” з асноўнай тэмай — “Адлічэньне Ігара Пажарыцкага з акадэміі”. Акрамя таго, распаўсюджвалі студэнцкую газэту “Студэнцкі гарадок”, якую рэдагаваў Ігар Пажарыцкі. Агулам раздадзена блізу тысячы асобнікаў.
Што да самога Ігара Пажарыцкага, то ўчора яго азнаёмілі з загадам пра адлічэньне. Былы студэнт будзе абскарджваць загад у Міністэрстве адукацыі. Пры адмоўным рашэньні зьбіраецца судзіцца з адміністрацыяй акадэміі, дамагаючыся свайго аднаўленьня.
Ігар Пажарыцкі зьвязвае адлічэньне са сваёй грамадзкай дзейнасьцю. Ён рэдагаваў студэнцкую газэту “Студэнцкі гарадок”, быў карэспандэнтам недзяржаўнай газэты “Ўзгорак”, а таксама зьбіраў подпісы студэнтаў супраць будаўніцтва ў Горацкім раёне атамнай электрастанцыі.
Афіцыйна Ігара Пажарыцкага адлічылі з акадэміі за непасьпяховасьць у навучаньні.
Навіны па тэме
16.05.2008 Зьнішчыць нельга скардзіцца
14.05.2008 Улады патрабуюць спыніць пратэсты супраць хімзаводу
14.05.2008 Мірон зноў вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг
12.05.2008 Пачаўся збор подпісаў у абарону “Газэты Слонімскай”
12.05.2008 Выезд для моладзі за мяжу забаронены
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма







