Аляксей Кароль: «Зараз мы ў стрэсавай сітуацыі...»
27.02.2008.
Тэгі: незалежныя выданьні, свабода слова.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.
Чарговы нумар газеты «Новы Час», які павінен быў пабачыць свет у найбліжэйшую пятніцу, не будзе надрукаваны. Рэдакцыя не мае права выпускаць газету, пакуль не разлічыцца па зыску Мікалая Чаргінца. Пра гэта паведаміў журналістам шэф-рэдактар выдання Аляксей Кароль 25 лютага падчас прэсавай канферэнцыі ў офісе БАЖ.
«Мы спадзяемся, што вырашым гэтую праблему дзякуючы звароту да чытачоў з просьбай аб падтрымцы, што мы друкавалі ў папярэдніх нумарах газеты. Зараз мы ў стрэсавай сітуацыі і шукаем з яе выйсце», — адзначыў Аляксей Кароль.
Як паведаміў сёння прэс-службе ГА «БАЖ» другі адказчык — аўтар артыкулу «Генерал-сенатар Мікалай Чаргінец» Аляксандр Тамковіч, — ён збіраецца разлічыцца па зыску адразу ж, як толькі атрымае афіцыйную паперу з суда з нумарам рахунку, на які яму належыць пералічыць грошы (1 млн. беларускіх рублёў).
Нагадаем, што 20 лютага судовы выканаўца Першамайскага раённага суда апісаў маёмасць прадпрыемства «Час навінаў», якое з’яўляецца выдаўцом газеты «Новы Час» — у якасці захаду па «зябеспячэнні зыску» Мікалая Чаргінца. Ён таксама перадаў рэдакцыі дзве пісьмовыя «прапановы» — да 27 лютага пералічыць на рахунак суда суму грашовай кампенсацыі (50 млн. 93 тыс. беларускіх рублёў з улікам пакрыцця судовых выдаткаў), а таксама да гэтага ж тэрміну апублікаваць на старонках газеты абвяржэнне артыкулу «Генерал-сенатар Мікалай Чаргінец», які стаў нагодай для зыску.
У апошнім нумары «Новага Часу» (№ 7 (91) за 25 лютага — 2 сакавіка) пад рубрыкай «Абвяржэнне» рэдакцыя апублікавала выніковую частку рашэння суда Першамайскага раёна ад 20 снежня 2007 г., які задаволіў зыск М. Чаргінца. Публікацыя размешчана на 4-й старонцы — тамсама, дзе 24 верасня мінулага года з’явілася публікацыя А. Тамковіча.
Навіны па тэме
16.05.2008 “Космас ТБ” спыніў трансляцыю трох каналаў
16.05.2008 Перасьлед незалежнай газеты
15.05.2008 БХК: Без свабоды слова няма сапраўдных выбараў
15.05.2008 Дэпутаты зноў адмовілі ў акрэдытацыі журналістаў газеты «Ганцавіцкі час»
13.05.2008 Сталічная пракуратура дапытала каардынатара «Белсату» ў Беларусі
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма







