28 лютага у 19:00 у сядзібе БНФ адбудзецца прэм'ерный паказ фільму «Беларускі пасьляваенны антысавецкі супраціў»
28.02.2008.
Тэгі: гісторыя, прэзентацыі.
Крыніца: Прэс-служба Партыі БНФ.
Фільм зьняты паводле кнігі Сяргея Ярша і Сяргея Горбіка «Беларускі супраціў». У фільме спалучаныя мастацкія здымкі з дакумэнтальнай кронікай. Аўтары фільма зрабілі спробу кінарэканструкцыі падзеяў 40-50-ых гадоў мінулага стагодзьдзя на тэрыторыі заходняй Беларусі, у прыватнасьці, на Беласточчыне.
Паводле аднаго зь ініцыятараў стварэньня стужкі Антона Цялежнікава, карціна адкрывае малавядомыя факты беларускай гісторыі, якія дзяржаўная прапаганда спрабуе старанна схаваць ад шырокага абмеркаваньня". "Тым ня менш, падзеі, якія адбываліся ў 1944-1957 гадох, зьяўляюцца неад'емнай, хаця і трагічнай часткай гісторыі Беларусі", - гаворыць А.Цялежнікаў.
Прэм'ера фільма адбудзецца 28 лютага у 19:00 у сядзібе БНФ у рамках мерапрыемстваў па адзначэньні 90-годдзя БНР. Пасьля паказу фільма адбудзецца канцэрт барда Андрэя Латушкіна.Навіны па тэме
02.05.2008 Гродзенскія ўлады забаранілі школьнікам удзел у гістарычнай навуковай канферэнцыі
28.04.2008 Палітычная налепка як летапіс беларускага супраціву
25.04.2008 Выстава палітычных налепак
17.04.2008 Не чапайце паэта!
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма







