Галоўныя навіны
15.05.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, красавік 2008 году
08.05.2008
Міжнародны конкурс для журналістаў «Усе людзі нараджаюцца вольнымі і роўнымі»
08.05.2008
Ульяна Захаранка працягвае чакаць сына
03.05.2008
3 траўня – Сусветны дзень свабоды прэсы
02.05.2008
Палітык Мікалай Статкевіч арыштаваны на 10 сутак
30.04.2008
Сітуацыя з правамі чалавека ў краіне год ад году пагаршаецца
28.04.2008
Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі і выкладчыкаў
25.04.2008
Уладзімір Кішкурна аштрафаваны за чарнобыльскія ўлёткі
24.04.2008
Сяргей Парсюкевіч пакараны на 2 з паловай гады зьняволеньня
23.04.2008
Сёньня будзе абвешчаны прысуд па справе Парсюкевіча
23.04.2008
Восем новых палітвязьняў
23.04.2008
Сёньня працягнецца суд над прадпрымальнікам Парсюкевічам


Міністар унутраных спраў Нямеччыны заклікаў усе эўрапейскія газэты перадрукаваць карыкатуры на прарока Мухамэда

28.02.2008. Тэгі: свабода слова, гвалт.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.

На думку Вольфганга Шойбле, перадрукоўка карыкатураў стане акцыяй пратэсту эўрапейскай прэсы супраць гвалту. Аднак малюнкі мусяць суправаджацца тэкстам: «І мы лічым гэтыя карыкатуры брыдкімі. Але нашая прыхільнасьць да прынцыпаў свабоды слова ня ёсьць нагодай для гвалту».

Пасьля зьяўленьня інфармацыі аб падрыхтоўцы замаху на аднаго з аўтараў карыкатураў на прарока Мухамэда буйнейшыя дацкія газэты перадрукавалі скандальныя малюнкі. Паліцыя затрымала пяць падазраваных. Данія ў чарговы раз зазнала хвалю беспарадкаў.

«Усе эўрапейскія газэты павінныя перадрукаваць карыкатуры прарока Мухамэда», — заявіў міністар унутраных спраў Нямеччыны Вольфганг Шойбле ў інтэрвію нямецкаму штотыднёвіку Die Zeit. Аднак, на думку міністра, малюнкі мусяць суправаджацца абавязковай прыпіскай: «І мы лічым гэтыя карыкатуры брыдкімі. Але нашая прыхільнасьць да прынцыпаў свабоды слова ня ёсьць нагодай для гвалту».

30 верасьня 2005 г. дацкая газэта Jullands Posten надрукавала 12 карыкатур на прарока Мухамэда. Пазьней малюнкі зьявіліся ў адной з нарвэскіх газэтаў. Публікацыі выклікалі хвалю абурэньня ў мусульманскім сьвеце. За забойства аўтараў малюнкаў прапаноўваліся вялізныя грошы.

Тым часам, у Беларусі за перадрук карыкатураў на прарока Мухамэда была зачыненая газэта «Згода», а былы намесьнік рэдактара газэты Аляксандар Зьдзьвіжкоў быў асуджаны на тры гады зьняволеньня ў калёніі узмоцненага рэжыму. 22 лютага 2008 г. калегія судзьдзяў Вярхоўнага суду зьмяніла тры гады турмы трыма месяцамі арышту, якія А.Зьдзьвіжкоў ужо адседзеў у СІЗА, пакуль ішло сьледзтва.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования