Аляксея Марозава будуць судзіць за салідарнасьць з палітвязьням
03.03.2008.
Тэгі: суды, затрыманьні, моладзевы актывіст.
2 сакавіка ў 19 гадзінаў каля дому, дзе жыў палітзьняволены Аляксандр Казулін, на вуліцы Старажоўскай пры вывешваньні расьцяжкі з патрабаваньнем вызваліць апазіцыйнага палітыка супрацоўікі міліцыі затрымалі Аляксея Марозава, удзельніка акцыі салідарнасьці, якую праводзіла маладзёвая камісія БСДП (Грамада). Міліцыянты са словамі "Стой, сука, страляць будзем!" дагналі хлопца і зьвезьлі.
Як стала вядома ПЦ "Вясна", Аляксей правёў ноч на Акрэсьціна, але пра гэта міліцыянты нават не паведамілі бацькам.
Зараз партыйнага актывіста даставілі ў суд Цэнтральнага раёну.
Навіны па тэме
08.05.2008 Аплаціць галадоўку!
08.05.2008 “Ленінскі кліч” супраць крычаўскіх апазыцыянэраў
08.05.2008 Магілёўскі актывіст судзіцца з гарвыканкамам
08.05.2008 КДБ працягвае цікавіцца актывістамі
03.05.2008 Алеся Пушкіна аштрафавалі на 25 базавых велічыняў
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма







