Міліцыя незаконна адксерыла партыйныя дакументы
05.03.2008.
Тэгі: затрыманьні, перасьлед, выбары.
Як ужо паведамлялася раней, 4 сакавіка каля Шчучына супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы аўтамабіль праваабаронцы і грамадзкага дзеяча Віктара Сазонава, разам з якім з Менску ў Гародню таксама вярталіся рэгіянальны актывіст Партыі БНФ Сяргей Мальчык і старшыня рэгіянальнага аддзяленьня АГП Юры Істомін. Па словах міліцыянтаў, яны нібыта шукалі фальшывыя грошы. Пасьля першаснага дагляду на трасе, усе былі дастаўленыя ў Шчучынскі РАУС, дзе правялі больш за тры гадзіны.
Не маючы абсалютна ніякіх санкцыяў, супрацоўнікі праваахоўных органаў правялі незаконны дагляд усіх асабістых рэчаў, а таксама поўны дагляд машыны, раскруціўшы нават абшыўку. У выніку былі адксераныя партыйныя дакументы - Партыі БНФ, АГП, кааліцыі АДС, сьпіс гарадзенскіх адзіных кандыдатаў на парламенцкія выбары. Акрамя таго ва ўсіх ўзялі тлумачэньні.
Беспадстаўнае затрыманьне дэмакратычных грамадзка-палітычных дзеячоў можна лічыць пачаткам перадвыбарчага перасьледу. Праваабаронца Віктар Сазонаў паведаміў, што яны абавязкова будуць абскарджваць незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі.
Навіны па тэме
16.05.2008 Артур Фінькевіч трапіў у «сьпісы невыязных»
15.05.2008 БХК: Без свабоды слова няма сапраўдных выбараў
14.05.2008 Затрыманні моладзевых актывістаў у Полацку
14.05.2008 На правабаронцу Віктара Сазонава складзены адміністратыўны пратакол за бел-чырвона-белы сьцяг
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма







