Сяргіец Максім арыштаваны на пяць сутак
05.03.2008.
Тэгі: суды, моладзевы актывіст, арышт, Дзень Волі.
Такое рашэньне прыняла судзьдзя Цэнтральнага райсуду сталіцы Тацяна Паўлючук.
Моладзевы актывіст разам з двума сябрамі быў затрыманы ўчора ў тралейбусе нібыта за налепкі з заклікам прыняць удзел у акцыі, прымеркаванай да 25 сакавіка. Сябраў адпусьцілі з пастарунку, а Максіма Сяргейца пакінулі пад вартай да суду. Падчас допыту, які цягнуўся некалькі гадзінаў, міліцыянты зьневажалі затрыманых і нават ужывалі фізічную сілу.
Варта нагадаць, што Сяргіец Максім разам з Субач Ліліяй і непаўнагадовым Бяляем Матвеям праходзіць па ўзбуджанай 28 сьнежня 2007 году крымінальнай справе па ч. 2 арт. 339 КК РБ - "Хуліганства, зьдзейсьненае групай асобаў". Актывістаў падазраюць у пашкоджаньні двух міліцэйскіх аўтамабіляў, чым прычынілі шкоду на 8 мілёнаў 691 тысячу 879 рублёў. падчас правядзеньня дэмакратычнага шэсьця "Еўрапейскі марш".
Навіны па тэме
16.05.2008 Полацак: штраф за расьцяжку “Свабоду палітвязьням”
16.05.2008 У Салігорску аштрафавалі Мілінкевіча
15.05.2008 Гомельскі абласны суд падтрымаў забарону пікета
15.05.2008 Арыштаваны аўтар кнігі пра трагедыю Дражна
14.05.2008 Затрыманні моладзевых актывістаў у Полацку
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма







