Чыноўнікі Мінадукацыі гуляюць у футбол скаргай Франака Вячоркі
11.03.2008.
Тэгі: студэнты, адлічэньні.
Сябра Моладзі БНФ Франак Вячорка, атрымаў адказ з Міністэрства адукацыі на сваю скаргу з нагоды адлічэньня з журфака БДУ. У лісце, у прыватнасьці паведамляецца, што скарга адлічанага студэнта накіраваная ў рэктарат БДУ.
Між тым, у Законе аб зваротах грамадзян РБ адмыслова пазначана пра недапушчальнасьць накіраваньня скаргаў грамадзян непасрэдна ў установы і арганізацыі, дзеяньні якіх аспрэчваюцца. Цяжка растлумачыць такое дзеяньне чыноўнікаў такім бязглуздым прававым нігілізмам, хутчэй за ўсё у справе Франака Вячоркі працягвае дзейнічаць палітычная замова дзеючай улады.
Нагадаем, што 15 лютага дэкан факультэта журналістыкі БДУ Сяргей Дубовік паведаміў Франаку, што загадам рэктара за подпісам прарэктара ён адлічаны за "акадэмічную непасьпяховасьць". Франак Вячорка быў затрыманы 16 студзеня і арыштаваны на 15 сутак нібыта за нецэнзурную лаянку.
Навіны па тэме
12.05.2008 Выезд для моладзі за мяжу забаронены
08.05.2008 Студэнта ЕГУ Алега Грубіча не выпускаюць за мяжу
25.04.2008 Прымусовае разьмеркаваньне для ідэалагічна ненадзейных
23.04.2008 Франака Вячорку выклікалі ў ваенкамат
22.04.2008 Рэктар Шымаў здаўся
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма







