Карэн Сцюарт пакідае Мінск
12.03.2008.
Тэгі: палітыка, ЗША.
Крыніца: Радыё "Рацыя".
Амбсадарка ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт з’язджае ў Вашынгтон для кансультацый. Такое рашэнне было прынятае па выніках яе ўчорашняй тэлефоннай размовы з Дзярждэпартаментам ЗША. Карэн Сцюарт спадзяецца, што кансультацыі будуць нядоўгімі, магчыма 2-3 тыдні.
Сёння падчас сустрэчы кіраўнічкі амерыканскай дыпмісіі з прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасці Беларусі, яна паведаміла, што адной з прычынай яе ад’езду сталі настойлівыя рэкамендацыі беларускага МЗС выехаць на кансультацыі ў Вашынгтон.
Як паведаміў Рацыі адзін з удзельнікаў сустрэчы Аляксей Шэін, Карэн Сцюарт падкрэсліла, што статус Надзвычайнага і Паўнамоцнага амбасадара ЗША ў Беларусі застаецца нязменным. Падчас свайго знаходжання ў Вашынгтоне яна працягне шчыльна займацца беларускімі справамі, а ў Мінску ў амбасадзе застаюцца супрацоўнікі, якія і надалей будуць працягваць працу.
Карэн Сцюарт зазначыла, што вызваленне палітычных вязняў у Беларусі не ёсць яе ўмовай вяртання ў Мінск, але ёсць галоўнай умовай працягу палітычнага дыялогу паміж афіцыйным Мінскам і Вашынгтонам.
Нагадаем, што 7 сакавіка Беларусь адклікала свайго амбасадара ў ЗША Міхаіла Хвастова і адначасова “ўрад Беларусі настойліва прапаноўваў амбасадару Злучаных Штатаў Амерыкі ў Мінску Карэн Сцюарт пакінуць нашу краіну з той жа мэтай”. Але нягледзячы на "настойлівую рэкамендацыю" беларускіх уладаў пакінуць краіну, амбасадрка ЗША Карэн Сцюарт застанецца ў Мінску, паведаміў намеснік прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША Том Кейсі 7 сакавіка на брыфінгу ў Вашынгтоне.
Навіны па тэме
02.07.2008 Лукашэнка: Шантажаваць Беларусь санкцыямі — беспэрспэктыўна
26.06.2008 На заходнiм фронце — без перамен
18.06.2008 Крытыка ўладаў будзе прыраўнана да «экстрэмісцкай дзейнасці»
12.06.2008 "Вясна" заклікае Томаса Хамарберга наведаць Беларусь
12.06.2008 Выстава “Мастацтва супраць дыктатуры” у эстонскім парлямэнце
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









