Галоўныя навіны
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Пазьняк: Рэжым зьбіраецца забараніць беларускую мову

12.03.2008. Тэгі: беларуская мова, дыскрымінацыя.
Крыніца: «Наша Ніва».

Лідэр Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк апублікаваў ліст «Улада цемры», у якім, сярод іншага, выказаў сваё стаўленьне да новага правапісу беларускай мовы, які ўпершыню ў гісторыі будзе прыяты законам.

Культывуецца злачынная сталінская ідэалёгія, аднаўляюцца разбуральныя мэтады сталінізма. Як і пры сталінізме, за часы савецкай акупацыі ў 30‑х гадах, антыбеларускі рэжым, які ня ведае і не карыстаецца беларускай мовай, прыдумаў рэпрэсіўны правапіс беларускай мовы як мэтад яе масавага вынішчэньня.

За напісаньне, нязгоднае з гэтым прыдуманым правапісам, і за артаграфічныя памылкі (прытым ва ўсіх сфэрах жыцьця) кожнага беларускага грамадзяніна і людзей без грамадзянства будуць караць штрафам, выганяць з працы і вучобы, ужываць іншыя мэтады пакараньня (як плянуюць некаторыя ненавісьнікі Беларусі, аж да пасадкі ў турму).

Мэта гэтага шызафрэнічнага закону — легальным чынам забараніць беларускую мову. Страх перад штрафам, перад стратай працы, вучобы, перад іншым пакараньнем павінна, па паранойнай лёгіцы беларусафобнага «заканадаўства», адбіць жаданьне ў людзей пісаць па‑беларуску, здаваць экзамены і нават пісаць лісты (ня кажам ужо пра газэты і кнігі) на беларускай мове. Усё ськіравана на тое, каб беларусы сталі пісаць толькі па‑расейску.

Чужая руская мова, якую антыбеларускі рэжым зрабіў сваёй «дзяржаўнай», гэтаму закону не падлягае. Пішы, маўляў, хоць «харашо», хоць «жэстачайшэ плоха» — «сайдзёт». «Закон» цынічна дыскрымінацыйны да беларусаў. Тут груба парушана ўсё, што магчыма было парушыць: Канстытуцыя, міжнародныя законы і права, правы асобы, лёгіка, маральнасьць і здаровы сэнс. Характэрна, што ніхто ня ведае, што гэта за «правапіс», не было ніякага грамадзкага азнаямленьня (тым больш, абмеркаваньня). Невядома нават, хто ягоныя псэўданавуковыя рэцэнзенты. Здаецца, ніхто зь іх яшчэ не аб’явіўся (не падпісаў сабе нацыянальны вырак), а «закон» падрыхтавалі ўжо да прыняцьця ў апошнім чытаньні.

Тут нават не настолькі ўражвае і абурае дзікунства такога «закону», колькі той грубы, прымітыўны і выраблены цынізм, зь якім адбываецца вынішчэньне беларускай мовы. Ліквідацыя беларускай мовы ёсьць (і быў заўсёды) галоўны пункт маскоўскай акупацыйнай палітыкі на Беларусі.

 

Фота Юлі Дарашкевіч

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

root напісаў(ла) 12.03.2008 - 21:24:

арыгінал цалкам: http://www.pbpf.org/art.php?art=84&cat=4&lang=be
rating all.by Яндекс цитирования