Галоўныя навіны
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера


Сітніцу не далі выставіць твор з нацыянальным сьцягам

13.03.2008. Тэгі: культура, цэнзура.
Крыніца: Радыё «Свабода».

“Гаспода” – так называецца выстава графікі Рыгора Сітніцы, якая сёньня ўвечары адчынілася ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі. Яна прымеркаваная да нядаўняга пяцідзесяцігодзьдзя мастака. Сам спадар Сітніца кажа, што прысьвяціў сваю выставу не асабістаму юбілею, а агульнанацыянальнаму – 90-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Але сьвята мастаку папсавала цэнзура. Яму паведамілі, што ён мусіць неадкладна зьняць з экспазыцыі твор пад назовам “Рубон”, на якім пільныя супрацоўнікі ўбачылі крамолу ў выяве нацыянальнага сьцяга. Рыгор Сітніца пагадзіўся замяніць “Рубон” іншым творам.

“Не зьляціць у мяне карона, але і Рубон не аціхне на нашай зямлі. Рубон ёсьць, Рубон будзе, Рубон ратуе Беларусь”.

У экспазыцыі “Гаспода” – больш за пяцьдзесят твораў апошніх гадоў. Гэта зробленыя пераважна алоўкам выявы помнікаў нацыянальнай архітэктуры, фрагмэнты вясковых сядзібаў, побытавыя прадметы. Рыгор Сітніца любіць вымалёўваць дэталі, надае загадкавасьці простым рэчам. Пад рукой мастака яны апынаюцца ў ідэальнай пазачасавай прасторы, набываюць містычнасьць і годнасьць. Мастацтвазнаўца Яўген Шунейка лічыць гэты бок таленту Рыгора Сітніцы найбольш адметным.

“Мастак такім чынам сьцьвердзіў сваю сур’ёзную творчую пазыцыю, можна лічыць, што гэта – адзін зь лідэраў нашай сталай графікі. Ён выдатна валодае і афортам, і літаграфіяй, і я думаю, што і алейны і акварэльны жывапіс яму па плячы. Гэтыя тэмы ў яго творчасьці будуць пашырацца, зьявяцца новыя ракурсы нашых культурных каштоўнасьцяў. Яму ёсьць што сказаць”.

А сказаць Рыгор Сітніца хоча найперш пра сваю любоў да радзімы, якой і прысьвяціў выставу.

“Усё, што я раблю, я прысьвячаю сваёй Бацькаўшчыне і тым, хто яе любіць”.

Амаль адначасова з гэтаю менскаю выставай у Страсбуры адчынілася выстава сяброў творчае суполкі “Пагоня”, у экспазыцыі якой – і творы Рыгора Сітніцы. Такое супадзеньне вельмі цешыць мастака.

“Беларусы павінны быць паўсюль. Мы павінны сьцьвярджаць сябе на ўсёй зямлі як культурная эўрапейская дасканалая нацыя”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования