КДБ не адмаўляе фільтрацыю Інтэрнэту
13.03.2008.
Тэгі: інтэрнет, цэнзура.
Крыніца: Пагоня.
Камітэт дзяржбяспекі пацвярджае, што ў Беларусі праводзіцца праца па фільтрацыі доступу насельніцтва да сайтаў.
Як заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік начальніка антытэрарыстычнага цэнтра КДБ Вячаслаў Ліненка, «лішнія веды, якія прысутнічаюць у сетцы інтэрнэт, павінны быць закрытыя і павінны даводзіцца толькі да тых катэгорый асоб, якія могуць іх правільна зразумець». Па словах службоўцы, праводзіцца праца па фільтрацыі доступу насельніцтва да сайтаў, якія могуць утрымліваць інфармацыю аб здзяйсненні тэрарыстычных актаў або правакаваць да іх.
Адказваючы на пытанне аб ужыванні ў Беларусі фільтраў у сістэме Інтэрнэт, В.Ліненка заявіў: «Магчымыя бар'еры і фільтрацыя. У Беларусі гэтая праца вядзецца». Ён таксама зазначыў, што ў «Белтэлекама» ёсць паліцэйскі варыянт, які дазваляе кантраляваць атрыманне такой інфармацыі».
Варта адзначыць, што ў Беларусі «лішнімі» часта становяцца чамусьці навіны з апазіцыйных сайтаў, доступ да якіх рэгулярна блакуецца падчас важных палітычных падзей у краіне.
Навіны па тэме
19.05.2008 “Гісторыя Беларусі” знікне са школьнай праграмы ўжо з наступнага года
03.05.2008 СТАНЬ HRAMADZIANINAM!
30.04.2008 Небясьпечны прэцэдэнт
28.04.2008 Хакеры супраць апазыцыйных сайтаў Беларсі
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









