Барыса Хамайду з міліцыі адпусьцілі пасьля складаньня пратаколу
14.03.2008.
Тэгі: затрыманьні, Хамайда.
Віцебскі актывіст-праваабаронца Барыс Хамайда ізноў патрапіў у поле зроку мясцовых міліцыянтаў. На гэты раз ён быў затрыманы сёньня ў цэнтры Віцебску, дзе на звычайным месцы гандляваў прэсай. Аднак, як паведаміў праваабаронцам затрыманы, міліцэйскі патруль цікавіла не столькі прэса – яны шукалі нацыянальныя беларускія сьцягі.
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, Хамайду даставілі ў Чыгуначны РАУС, дзе быў складзены пратакол за гандаль у неўстаноўленым месцы. Справа ў тым, што Віцебскі гарвыканкам прыняў адпаведную пастанову і цяпер любы гандаль дазволены толькі ў спецыяльна вызначаных месцах гораду. Таму і з’явілася падстава для складаньня пратаколу, які будзе накіраваны на разгляд адміністрацыйнай камісіі па месцы жыхарства. Зараз Барыс Хамайда на волі.
Навіны па тэме
14.05.2008 Затрыманні моладзевых актывістаў у Полацку
03.05.2008 Папярэджаньні непаўналетнім віцебскім актывісткам
02.05.2008 Прэвентыўнае затрыманне
02.05.2008 Генадзь БАРБАРЫЧ: “У пастарунку я заступіўся за цяжарную жанчыну”
02.05.2008 1 мая – у Першамайскім РУУС
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма







