Галоўныя навіны
15.05.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, красавік 2008 году
08.05.2008
Міжнародны конкурс для журналістаў «Усе людзі нараджаюцца вольнымі і роўнымі»
08.05.2008
Ульяна Захаранка працягвае чакаць сына
03.05.2008
3 траўня – Сусветны дзень свабоды прэсы
02.05.2008
Палітык Мікалай Статкевіч арыштаваны на 10 сутак
30.04.2008
Сітуацыя з правамі чалавека ў краіне год ад году пагаршаецца
28.04.2008
Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі і выкладчыкаў
25.04.2008
Уладзімір Кішкурна аштрафаваны за чарнобыльскія ўлёткі
24.04.2008
Сяргей Парсюкевіч пакараны на 2 з паловай гады зьняволеньня
23.04.2008
Сёньня будзе абвешчаны прысуд па справе Парсюкевіча
23.04.2008
Восем новых палітвязьняў
23.04.2008
Сёньня працягнецца суд над прадпрымальнікам Парсюкевічам


Кастуся Жукоўскага пакаралі арыштам за віншавальныя паштоўкі

19.03.2008. Тэгі: адміністратыўная справа, штрафы, арышт, дэмакратычны актывіст.
Крыніца: Радыё «Свабода».

 

Судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Марына Дамненка пакарала сябра аргкамітэту БХД Кастуся Жукоўскага чатырнаццацьцю суткамі арышту й штрафам на 700 тысяч рублёў. Яго абвінавацілі ў парушэньні парадку арганізацыі й правядзеньня масавых мерапрыемстваў і супраціве міліцыі. Навучэнку мастацкай вучэльні Марыю Тульжанкову аштрафавалі на 300 тысяч рублёў.

 

Затрыманых прывезьлі ў суд Цэнтральнага раёну ў кайданках. Больш за двое сутак яны правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

14 сакавіка ўвечары, падчас канцэрту гурту “NRM” у гарадзкім цэнтры культуры, Жукоўскага й Тульжанкову затрымалі супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным.
Спадарыня Тульжанкова трымала ў руках віншавальныя паштоўкі да 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі.

Раздаваў паштоўкі зь віншаваньнем і запрашэньнем узяць удзел у сьвяткаваньні юбілею БНР 25 сакавіка ў Менску Кастусь Жукоўскі. Побач былі міліцыянты ў форме. Але рукі яму закруцілі і павалілі на падлогу двое ў цывільным.

На судзе спадар Жукоўскі не адмаўляў, што аказваў супраціў нападнікам.

“Я плюнуў у твар аднаму зь іх, бо думаў, што на мяне наваліліся бандыты з “марозаўскай банды”, — патлумачыў Кастусь Жукоўскі. Ён заявіў таксама, што ў Цэнтральным раёне дзейнічае групоўка “пад кіраўніцтвам падпалкоўніка міліцыі Міхалыча — яна наносіць вялікую шкоду іміджу дзяржавы й асабіста Аляксандру Лукашэнку”. Прозьвішча падпалкоўніка спадар Жукоўскі не назваў. Актывіст хадайнічаў пра выклік у суд сьведкаў — маладых людзей, якія прыйшлі на канцэрт гурту “NRM”, і міліцыянтаў, якія там дзяжурылі.

Судзьдзя Дамненка адхіліла хадайніцтва й пакарала Кастуся Жукоўскага арыштам і штрафам. Марыя Тульжанкова была аштрафавана. Яе вызвалілі з-пад варты ў залі суду.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования