Галоўныя навіны
15.05.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, красавік 2008 году
08.05.2008
Міжнародны конкурс для журналістаў «Усе людзі нараджаюцца вольнымі і роўнымі»
08.05.2008
Ульяна Захаранка працягвае чакаць сына
03.05.2008
3 траўня – Сусветны дзень свабоды прэсы
02.05.2008
Палітык Мікалай Статкевіч арыштаваны на 10 сутак
30.04.2008
Сітуацыя з правамі чалавека ў краіне год ад году пагаршаецца
28.04.2008
Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі і выкладчыкаў
25.04.2008
Уладзімір Кішкурна аштрафаваны за чарнобыльскія ўлёткі
24.04.2008
Сяргей Парсюкевіч пакараны на 2 з паловай гады зьняволеньня
23.04.2008
Сёньня будзе абвешчаны прысуд па справе Парсюкевіча
23.04.2008
Восем новых палітвязьняў
23.04.2008
Сёньня працягнецца суд над прадпрымальнікам Парсюкевічам


Андрэя Кіма пачнуць судзіць 1 красавіка

20.03.2008. Тэгі: крымінальная справа, дэмакратычны актывіст.
Крыніца: Прэс-служба «Маладога Фронту».

Cтала вядома, што суд над моладзевым актывістам Андрэем Кімам адбудзецца ў аўторак 1 красавіка. Працэс пачнецца а 14 гадзіне ў судзе Цэнтральнага раёну Менску. Справу будзе весьці судзьдзя Алена Ільіна.

Андрэя Кіма затрымалі 21 студзеня падчас мітынгу прадпрымальнікаў. Спачатку яго арыштавалі на 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, а пасьля зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар на Валадарскага. Андрэя ўжо абвінавачваюць у парушэньні арт. 364 КК РБ («гвалт, альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі»). Паводле гэтага артыкулу хлопцу пагражае да шасьці гадоў турмы.

За кратамі Кіму споўнілася 22 гады. Варта нагадаць, што супраць Андрэя падчас ягонага знаходжаньня ў турме заведзеная другая крымінальная справа за вулічную акцыю пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования