Зьмітра Касьпяровіча перавялі ў шпіталь
20.03.2008.
Тэгі: праваабаронцы, арышт, здароўе.
Крыніца: «Наша Ніва».
У яго канстатавалі гіпэртанічны крыз.
Сёньня Зьмітра Касьпяровіча перавялі ў турэмны шпіталь. Як паведаміў Зьміцер, у яго абвастрыліся праблемы са здароўем: мэдыкі канстатавалі гіпэртанічны крызіс, а на заўтра яму прызначылі абсьледваньне, якое датычыць хваробы сьпіны. «Пачуваюся сярэдне» – акрэсьліў свой цяперашні стан Зьміцер.
Нагадаем, што ў 17 сакавіка судзьдзя Савецкага раёну Аксана Рэлява пакарала былога палітвязьня Зьмітра Касьпяровіча 12 суткамі арышту. Хлопца абвінавацілі ў тым, што ён лаяўся матам на супрацоўнікаў ДАІ. Пратакол быў складзены па артыкуле 17 частка 1 Адміністрацыйнага кодэксу «дробнае хуліганства». Касьпяровіча затрымалі ў суботу, пры вобшуку ў яго машыне быў знойдзены вялікі наклад налепак з заклікам падтрымаць ініцыятыву «Эўрапейская Беларусь» і «Малады Фронт». Зьмітра затрымлівалі дзьве машыны ДАІ, а таксама адна са спэцназам.
Навіны па тэме
15.05.2008 Андрэй Клiмаў: «За мяжой стан майго здароўя толькi пагоршыўся»
15.05.2008 Арыштаваны аўтар кнігі пра трагедыю Дражна
12.05.2008 Алег Гулак узначаліў БХК
12.05.2008 Мікола Статкевіч пакінуў ізалятар на Акрэсьціна
12.05.2008 Сяргею Парсюкевічу неабходна аперацыя
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма







