Арганізатараў мітынгу ў Дружным выклікалі ў міліцыю
24.03.2008.
Тэгі: адміністратыўная справа, перасьлед, мітынг.
Крыніца: Радыё «Свабода».
Арганізатараў акцыі пратэсту ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёну выклікаюць вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу і шэсьця.
Адміністрацыйны пратакол быў складзены на аднаго з удзельнікаў мітынгу Сяргея Абразоўскага, які быў затрыманы падчас акцыі. Актывісты заяўляюць, што яны шматразова зьвярталіся да уладаў Пухавіцкага раёна з заявамі аб правядзеньні мітынгу, але станоўчага адказу не атрымалі ні разу.
Каля 500 жыхароў Дружнага, якія прыйшлі на мітынг, выказаліся супраць будаўніцтва прадпрыемства хімічнай вытворчасьці, якое плянуе будаваць расейская прыватная кампанія “Аўгуст-Бел”. Плянуецца, што на заводзе будзе вырабляцца 18 відаў пэстыцыдаў – хімічных сродкаў для сельгасвытворчасьці. Жыхары выказаліся за правядзеньне мясцовага рэфэрэндуму аб мэтазгоднасьці будаўніцтва прадпрыемства ў непасрэднай блізкасьці ад жылых дамоў, а таксама за правядзеньне незалежнай мэдычнай, экалягічнай і юрыдычнай экспэртызы. Для арганізацыі працы незалежных спэцыялістаў яны распачынаюць збор сродкаў.
Некалькі дзесяткаў удзельнікаў несанкцыянаванага мітынгу пранесьлі па вуліцах гораду шматмэтровы крыж і ўсталявалі яго на месцы магчымага будаўніцтва завода як знак свайго пратэсту. Актывісты грамадзкай ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва расейскага хімзаводу зьвярнуліся да мясцовых уладаў з новай заяўкай на правядзеньне чарговага мітынгу 29 сакавіка, але адказу яны не атрымалі.
Навіны па тэме
28.08.2008 За заклік да байкоту і пратэстаў супраць фальсіфікацый арыштаваны актывіст «Еўрапейскай Беларусі»
25.08.2008 Ігара Рынкевіча дапыталі ў справе выбуха ў Мінску
22.08.2008 Апазіцыянеры Магілёўшчыны незадаволеныя ціскам з боку сілавікоў
21.08.2008 Полацак: штраф моладзеваму актывісту
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









