Галоўныя навіны
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Юбілейнае віншаваньне старшыні Рады БНР

25.03.2008. Тэгі: ушанаваньне, БНР.

Дарагія Суродзічы!

Вітаю Вас зь вялікім Юбілеем у жыцыці беларускага народу: дзевяностымі ўгодкамі абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Пасьля стагодзьдзя жудаснай няволі і этнацыду, пасьля чатырох гадоў голаду і мукаў, спрычыненых чужой вайной на беларускай зямлі, народ наш знайшоў у сабе сілу і годнасьць абвесьціць сьвету, што ён таксама хоча жыць вольным на гэтай зямлі, што ён таксама мае права быць гаспадаром у сваей хаце.

III Устаўная Грамата БНР – ці Акт 25-га Сакавіка – найважнейшы дакумэнт у нашай сучаснай гісторыі. Вось першыя яго словы:

«Год таму назад народы Беларусі разам з народамі Расеі скінулі ярмо расейскага царызму, які найцяжэй прыціснуў быў Беларусь. Не пытаючыся народу, ён кінуў наш край у пажар вайны, якая чыста зруйнавала гарады і вёскі беларускія. Цяпер мы, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці, якое гвалтам накінулі расейскія цары на наш вольны і незалежны край. Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнаю і вольнаю дзяржавай. Самі народы Беларусі, у асобе Ўстаноўчага Сойму, пастановяць аб будучых зьвязях Беларусі».

Нам усім ведама, дарагія суродзічы, што бяз Акту 25-га Сакавіка, безь Беларускай Народнай Рэспублікі не было б сёньня беларускага народу на гэтай зямлі...

Беларуская Народная Рэспубліка ня ўсьпела аднак замацаваць новаабвешчаную дзяржаву. Хаця суседзі яе прызналі, нашым паслом у Вэрсалі не ўдалося абараніць права беларускага народу на самавызначэньне. Ворагі нашыя былі мацнейшымі. I Беларусь у тыя часы ня мела ў Вашынгтоне, Лёндане і Парыжы сяброў, якія лябіравалі б на яе карысьць, такіх якіх мелі Палякі і Балты. Абвешчаньне Беларускай Народнай Рэспублікі змусіла аднак захопнікаў стварыць БССР. Рэшту гісторыі Вы ведаеце.

Савецкі пэрыяд нашай гісторыі я назвала-б пэрыядам вялікай хлусьні. БССР была васалам дзяржавы, якой кіравалі адны з найбольш дзікіх злачынцаў у гісторыі чалавецтва. Дасюль ніхто не пабіў ліку – сто мільёнаў – ахвяраў камунізму.

Нішчыла Масква наш народ і адначасна пераконвала нашых паняволеных людзей, якія ня мелі доступу да праўды, што яна ёсьць тым «братнім народам», без апекі якога яны ня могуць абыйсьціся.

Рада БНР у міжчасе, хаця ў экзылі, прадаўжала змаганьне за незалежнасьць. Яе прадстаўнікі ўва усім сьвеце былі тымі абаронцамі правоў беларускага народу, якіх ён ня меў у 1918-м годзе.

Пакрысе, нягледзячы на дзікую прапаганду супраць нас Масквы і яе тагачаснага васала - Менску, мы інфармавалі вольны сьвет пра паняволены народ, пра нашую гісторыю, нашую культуру, нашае права быць гаспадарамі на сваёй зямлі.

Каб пра нас ведалі, мы стараліся, каб слова Беларусь гучала падчас усіх мерапрыемстваў, у якіх бралі ўдзел іншыя народы. Мы былі тым агеньчыкам, які даваў надзею на ажыцьцяўленьне ідэалаў, выказаных у Акце 25-га Сакавіка.

Сёньня мы ведаем, што ідэалы гэтыя стануцца рэчаіснасьцю, што наш народ зойме пачэснае месца між іншымі вольнымі народамі сьвету. Так як развалілася савецкая турма народаў, разваліцца і сёньняшняя дыктатура, якая пануе ў Беларусі. Разваліцца, бо расьце новае пакаленьне Дашкевічаў, Фінкевічаў і Севярынцаў, якія жывуць верай у лепшую будучыню Беларусі і якія пероймуць нашае змаганьне за ажыцьцяўленьне ідэалаў 25-га Сакавіка.

Беларускі народ зразумее, што няма будучыні бяз вольнай і незалежнай беларускай дзяржавы. Прыпомніць словы Кастуся Каліноўскага, які з-пад шыбеніцы папераджаў нас, што зажывём мы спакойна і шчасьліва, толькі калі маскалёў ня будзе над намі, і адмовіць права халуём на службе чужакоў вырашаць наш лёс.

Хаця я ўжо не маладая, веру, што пабачу яшчэ вольную і незалежную Беларусь, такую, якой яна сёньня была б, калі б бальшавіцкія агрэсары не напалі на Беларускую Народную Рэспубліку і не зьняможылі яе.

Адродзім наш цудоўны край. Народ наш пераможа страх і ўваскрэсьне, так як Уваскрос Наш Госпад Ісус Хрыстос!

Дык памажы нам Божа! Жыве Беларусь!

Івонка Сурвіла,

Старшыня Рады БНР

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования