«Газету Слонімскую» высяляюць
24.03.2008.
Тэгі: незалежныя выданьні, рэпрэсіі.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.
Пра гэта ў пісьмовым выглядзе галоўнаму рэдактару газеты Віктару Валадашчуку паведаміў арэндадаўца — дырэктар РУП «Слонімскі быткамбінат» Станіслаў Іванашка. У лісце гаварылася, што дамова аб арэндзе з «ГС» заканчваецца 31 траўня і далей не будзе працягнута.
На працягу сямі гадоў «Газета Слонімская» займала адзін паверх у мясцовым быткамбінаце. Увесь гэты перыяд кіраўніцтва выдання добрасумленна выконвала ўсе ўмовы арэндадаўцы — своечасова рабіла выплаты, належным чынам сачыла за станам памяшкання.
Пасля атрыманага паведамлення галоўны рэдактар «ГС» Віктар Валадашчук даслаў ліст на імя дырэктара быткамбіната з просьбай пераглядзець рашэнне. Але спадар Іванашка пакінуў сваё рашэнне без зменаў.
Спадар Валадашчук звярнуўся да старшыні Слонімскага райвыканкама Мечыслава Касцюка, каб той паспрыяў у вырашэнні пытання, але адказу ад яго пакуль не атрымаў. Візіт на прыём да старшыні райвыканкама таксама не даў вынікаў.
Як паведаміў Віктар Валадашчук службе маніторынгу БАЖ, на сёння ніхто з кіраўнікоў слонімскіх прадпрыемстваў, куды ён звяртаўся ў пошуках памяшкання, не захацеў заключыць дамову арэнды з недзяржаўнай «Газетай Слонімскай».
Навіны па тэме
03.07.2008 “Газета Слонімская” выйграла суд
30.06.2008 Суткі і “базавыя” Міхаіла Пашкевіча. І ня толькі яго.
19.06.2008 Паседжаньні мясцовых уладаў праходзяць закрыта
18.06.2008 Газета «Витебский курьер» атрымала папярэджанне
18.06.2008 Справа «стаматолаг супраць журналіста» працягваецца
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









