„Міжнародная амністыя” праводзіць акцыі салідарнасьці з А. Казуліным
25.03.2008.
Тэгі: акцыі, палітвязьні, Казулін.
Крыніца: Польскае радыё.
Нямецкая філія праваабарончай арганізацыі „Міжнародная амністыя” праводзіць акцыю салідарнасьці з палітвязьнем Аляксандрам Казуліным. Арганізацыя заклікае ўсіх, каму неабыякавы лёс палітыка, ад 25 да 28 сакавіка перавесьці на рахунак беларускай амбасады ў Бэрліне альбо Боне 1 цэнт з нататкай “Свабоду Казуліну”.
Таксама 25 сакавіка „Міжнародная амністыя” праводзіць пікет перад будынкам беларускай дыпмісіі ў нямецкай сталіцы. Праваабаронцы зьвярнуліся да грамадзкасьці з заклікам далучыцца да іх і „патрабаваць свабоды для палітвязьня”.
Навіны па тэме
16.05.2008 Зьнішчыць нельга скардзіцца
15.05.2008 Андрэй Клiмаў: «За мяжой стан майго здароўя толькi пагоршыўся»
14.05.2008 Улады патрабуюць спыніць пратэсты супраць хімзаводу
14.05.2008 Мірон зноў вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг
12.05.2008 Пачаўся збор подпісаў у абарону “Газэты Слонімскай”
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма







