Андруся Цянюту пакаралі 10 суткамі арышту
21.03.2008.
Тэгі: суды, адміністратыўная справа, арышт.
Крыніца: Прэс-служба «Маладога Фронту».
Сёньня лідэр гомельскай філіі Маладога Фронту Андрусь Цянюта быў прысуджаны да 10-суткавага арышту па адміністрацыйным артыкуле 17.1 – “дробнае хуліганства”. У знак пратэсту маладафронтавец абвяшчае галадоўку.
Нагадаем, учора ля дому Андруся Цянюты адбылася сплянаваная правакацыя: на вуліцы да маладафронтаўца падышлі трое невядомых ў цывільным, адзін зь якіх раптам паваліўся на зямлю і пачаў крычаць, што нібыта яго зьбівае апазыцыянэр. Тут жа зьявіліся міліцыянты, якія затрымалі маладафронтаўца і абвінавацілі яго ў распачынаньні бойкі.
Судзьдзя Чыгуначнага раёну Гомелю Ільля Сьвірыдаў прысудзіў актывісту 10 сутак арышту. Андрусь Цянюта лічыць што ягоны незаконны арышт зьвязаны з жаданьнем міліцыі не дапусьціць удзелу маладафронтаўца ў сьвяткаваньні Дня Волі.
Трэба дадаць, што Андрусь Цянюта зьяўляецца падазраваным па артыкуле 193'1 КК - "дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі".
Навіны па тэме
16.05.2008 Полацак: штраф за расьцяжку “Свабоду палітвязьням”
16.05.2008 У Салігорску аштрафавалі Мілінкевіча
15.05.2008 Гомельскі абласны суд падтрымаў забарону пікета
15.05.2008 Арыштаваны аўтар кнігі пра трагедыю Дражна
14.05.2008 На правабаронцу Віктара Сазонава складзены адміністратыўны пратакол за бел-чырвона-белы сьцяг
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма







