У Дзень Волі ў Магілёве была затрыманая журналістка Ганна Ільіна
26.03.2008.
Тэгі: затрыманьні, журналісты, свабода слова, Дзень Волі.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.
Дзве гадзіны 25 сакавіка правяла ў міліцэйскім пастарунку рэдактарка недзяржаўнай маланакладнай газеты «Магілёўскі Час» Ганна Ільіна.
Як паведаміла службе маніторынгу БАЖ сама журналістка, яе затрымалі ў цэнтры Магілёва, калі яна раздавала мінакам спецыяльны выпуск свайго выдання, прысвечанага 90-м угодкам БНР. З вуліцы ў пастарунак яе даставілі два міліцыянты, якія адмовіліся назваць сябе.
У Ленінскім райаддзеле міліцыі афіцэр пералічыў колькасць асобнікаў «Магілёўскага Часу», якія былі пры журналістцы. Затым ён склаў пратакол вымання 250-і асобнікаў газеты і паабяцаў даслаць на адрас Ганны квіток на аплату экспертызы, якую спецвыпуск пройдзе ў ідэалагічным аддзеле аблвыканкама. Экспертыза мае высветліць адпаведнасць зместу газеты беларускаму заканадаўству ў сферы СМІ.
Навіны па тэме
03.07.2008 Прафсаюзнікі супраць гродзенскай міліцыі
03.07.2008 «Сьвяточныя» затрыманьні маладафронтаўцаў у Магілёве
03.07.2008 “Газета Слонімская” выйграла суд
01.07.2008 Журналістку Радыё “Свабода” аштрафавалі «за непавагу да суда»
01.07.2008 Нясвіжскі райвыканкам пазбаўляе памяшкання недзяржаўнае выданьне
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









