Еўропа патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх затрыманых падчас Дня Волі
27.03.2008.
Тэгі: Еўразьвяз, заявы, гвалт, Дзень Волі.
Крыніца: «Еўрапейскае радыё».
"Мы патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх затрыманых падчас мірнай дэманстрацыі", — заявіла камісар Еўрасаюза па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднэр у сувязі з жорсткім разгонам акцыі апазіцыі 25 сакавіка ў Мінску. Заяву распаўсюдзіла прэс-службай Еўракамісіі.
"Абсалютна недапушчальна, каб мірных дэманстрантаў і журналістаў затрымлівалі і збівалі. Падобныя дзеянні супярэчаць такім фундаментальным каштоўнасцям, як свабода слова і свабода збораў", — падкрэсліла Б.Ферэра-Вальднэр.
"Я тым больш устрывожаная ўчорашнімі падзеямі, бо нядаўна мы маглі назіраць некаторыя станоўчыя крокі з боку беларускіх улад, у тым ліку вызваленне пецярых з шасці палітычных зняволеных, адкрыццё прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Мінску", — сказала еўракамісар.
Б.Ферэра-Вальднэр падкрэсліла, што беларускія ўлады "павінны прадэманстраваць далейшае імкненне да супрацоўніцтва". "Канчатковае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, уключаючы Аляксандра Казуліна, і спыненне пераследу грамадзянскай супольнасці — гэта тыя пэўныя меры, якія дазволяць нам ступіць на шлях нармалізацыі нашых адносін", — сказала еўракамісар.
Паводле БелаПАН
Навіны па тэме
08.05.2008 Камісар Еўразвяза расчараваная апошнімі крокамі беларускіх улад
30.04.2008 Консул ЗША: амерыканскага адваката збілі ў турме КДБ Беларусі
22.04.2008 Еўрасаюз пакуль не плануе ўводзіць новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі
21.04.2008 У абарону помніка Максіму Багдановічу
17.04.2008 На гарадзенскіх заяўнікаў сустрэчы з Мілінкевічам аказваецца ціск
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма







