Масавая канфіскацыя аргтэхнікі і кампутараў у Гародні і Менску
27.03.2008.
Тэгі: журналісты, КДБ, ператрус.
У Горадні ў памяшканьні культурнага фонду “Бацькаўшчына” скончыўся ператрус. Ён праводзіўся на падставе ўзбуджанай у Менску крымінальнай справе па абразе прэзыдэнта.
Ператрус цягнуўся дзьве гадзіны. Сканфіскавалі пяць кампутараў з усёй інфармацыяй. Кампутары не апячатваліся. Працягваецца ператрус у офісе БНФ “Адраджэньне”.
З кватэры, які здымае супрацоўнік Радыё Рацыя, выносяць усю тэхніку: кампутары, вінчэстары (усяго чатыры сыстэмныя блёкі, адзін ноўтбук, візітніцы), дыктафоны, грузяць у «Газэль» людзі ў цывільным.
Навіны па тэме
14.05.2008 Міліцыянты цікавяцца творчасьцю Марачкіна
12.05.2008 Чэрыкаў: журналісту-вэтэрану пагражалі арыштам
12.05.2008 Выезд для моладзі за мяжу забаронены
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма







