Галоўныя навіны
15.05.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, красавік 2008 году
08.05.2008
Міжнародны конкурс для журналістаў «Усе людзі нараджаюцца вольнымі і роўнымі»
08.05.2008
Ульяна Захаранка працягвае чакаць сына
03.05.2008
3 траўня – Сусветны дзень свабоды прэсы
02.05.2008
Палітык Мікалай Статкевіч арыштаваны на 10 сутак
30.04.2008
Сітуацыя з правамі чалавека ў краіне год ад году пагаршаецца
28.04.2008
Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі і выкладчыкаў
25.04.2008
Уладзімір Кішкурна аштрафаваны за чарнобыльскія ўлёткі
24.04.2008
Сяргей Парсюкевіч пакараны на 2 з паловай гады зьняволеньня
23.04.2008
Сёньня будзе абвешчаны прысуд па справе Парсюкевіча
23.04.2008
Восем новых палітвязьняў
23.04.2008
Сёньня працягнецца суд над прадпрымальнікам Парсюкевічам


Нацболы напалі на Сядзібу БНФ

31.03.2008. Крыніца: «Наша Ніва».

У ноч на нядзелю невядомыя напалі на Ўправу Партыі БНФ, якая месьціцца на праспэкце Машэрава,8. На выходных нікога ў Сядзібе не было, таму пашкоджаньні ўбачылі толькі ў панядзелак раніцай. На галоўным уваходзе чорнай фарбай напісана НБП (нацыянал-бальшавіцкая партыя - НН), а таксама намаляваны сымбаль арганізацыі – серп і молат. Яшчэ разьбітыя два вакны. Па ўсім бачна, што кідалі нейкімі кавалкамі асфальту. Найхутчэй, што гэты асфальт прывезьлі з сабой, бо побач з управай і так хапае камянёў. Не пашанцавала і офісу, які разьмяшчаецца побач з Управай, там таксама пабілі шкло ў вокнах. Мабыць, палічылі, што і там месьціцца Ўправа БНФ.

Мінакі зь зьдзіўленьнем пазіралі на спаскуджаны вандаламі будынак. Адзін са сталых наведвальнікаў Сядзібы са скрухай у голасе сказаў: «Бач ты, Сталіна яны вырашылі вярнуць».

Гэта ўжо ня першы напад нацыянал-бальшавікоў на офіс Партыі БНФ. Сакратаркі Сядзібы кажуць, што нешта падобнае было і гэтым летам, а яшчэ раней у 2005 годзе. Напярэдадні Дня Волі невядомыя зламалі дзяржакі, дзе замацоўваліся бел-чырвона-белы і эўрасаюзаўскі сьцягі.

Міліцыянты, якія прыбылі на выклік дзяжурнай Управы, толькі запыталіся, ці ёсьць тут фарба, каб замазаць бальшавіцкую сымболіку на дзьвярах.

Офіс БНФ. Фота \"Нашай нівы\"

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования