Суд арыштаваў Паліну Кур’яновіч на 10 сутак
03.04.2008.
Тэгі: суды, акцыі, арышт.
Сёньня ў Цэнтральным судзе сталіцы адбылося судовае паседжаньне па справе затрыманай напярэдадні моладзевай актывісткі Паліны Кур'яновіч. Судзьдзя Тацяна Паўлючук прызнала дзяўчыну віноўнай у адміністратыўным правапарушэньні па арт. 23.34 КаАП РБ (Парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў) і вынесла пакараньне ў выглядзе адміністратыўнага арышту тэрмінам на 10 сутак.
Нагадаем, 2 красавіка каля амбасады Расеі моладзевыя актывісты зьбіраліся правесьці пікет, прымаркаваны да Дню яднаньня беларускага і расейскага народу. Як толькі яны разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг і расьцяжку “Расеі – не, Еўропе – так”, прыехалі супрацоўнікі міліцыі на трох машынах і разагналі пікет. Паліна Кур'яновіч і Паліна Дзьякава былі затрыманыя, астатнім удалося зьбегчы. Дзяўчат даставілі ў пастарунак Цэнтральнага РУУСа Менску, дзе склалі адміністратыўныя пратаколы. Паліну Кур'яновіч да суду адвезьлі на Акрэсьціна, а Паліну Дзьякаву, як непаўнагадовую, адпусьцілі праз тры гадзіны. Матэрыялы справы будуць адпраўленыя на адміністратыўную камісіі выканкаму.
Навіны па тэме
31.12.2008 Суд на Новы год
29.12.2008 10 мільёнаў рублёў за пасквілі
24.12.2008 Суд па справе царквы "Новае жыццё" зноў перанесены
22.12.2008 У суд па годнасьць
20.12.2008 Гомельскія актывісты правялі акцыю "У будучыню - без КДБ"
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








