Аляксей Шчарбакоў аштрафаваны за ўдзел у Дні Волі
03.04.2008.
Тэгі: суды, адміністратыўная справа, штрафы, Дзень Волі.
1 красавіка ў судзе г.Баранавічы адбыўся разгляд адміністратыўнай справы Аляксея Шчарбакова, які быў сярод 14 затрыманых у Дзень Волі рэгіянальных актывістаў. Інвалід 2-й групы па слыху з дзяцінства быў дастаўлены з пастарунку "хуткай дапамогай" у шпіталь, таму судовае паседжаньне па ягонай справе 26 сакавіка, калі судзілі астатніх, было адкладзенае. Аднак пасьля выхаду са шпіталю сп. Шчарбакову не ўдалося пазьбегнуць пакараньня за мірнае сьвяткаваньне 90-х угодкаў БНР.
Судзьдзя, разгледзеўшы адміністратыўную справу актывіста, не знайшоў ніякіх зьмягчальных абставінаў і вынес пастанову аб спагнаньні з Аляксея Шчарбакова штрафу ў памеры 5 базавых велічыняў.
Навіны па тэме
16.05.2008 Полацак: штраф за расьцяжку “Свабоду палітвязьням”
16.05.2008 У Салігорску аштрафавалі Мілінкевіча
15.05.2008 Гомельскі абласны суд падтрымаў забарону пікета
15.05.2008 Арыштаваны аўтар кнігі пра трагедыю Дражна
14.05.2008 На правабаронцу Віктара Сазонава складзены адміністратыўны пратакол за бел-чырвона-белы сьцяг
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма







