Падзеі 27 сакавіка атрымалі нечаканы працяг у Магілёве
09.04.2008.
Тэгі: студэнты, адукацыя, выезд.
Крыніца: Радыё "Рацыя".
Ад пачатку тыдня ў мясцовых ВНУ на патрабаванне адмысловага ліста Міністэрства адукацыі пачаліся прафілактычныя гутаркі ў рэктаратах – цяпер усе студэнты і выкладчыкі мусяць узгадняць з дэканатам ці рэктаратам усе свае замежныя паездкі.
Міністэрскі дакумент датаваны менавіта 27 сакавіка. Нагадаем, у той дзень супрацоўнікі КДБ уварваліся ў офісы ўсіх электронных СМІ, што вяшчаюць на Беларусь з-за мяжы.
Першай навучальнай установай, дзе пачалі рэалізоўваць новую ініцыятыву міністэрства, стаў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.Куляшова. Менавіта там сканцэнтравалася большасць былых студэнтаў-“каліноўцаў”, што былі адлічаныя з польскіх ВНУ за непаспяховасць. Ад панядзелка кожнаму са студэнтаў прапанавана пісьмова засведчыць адсутнасць кантактаў з замежжам, ці згоду супрацы з адміністрацыяй ў выпадку паездкі за мяжу. Аніякай спасылкі на прававыя акты ці законы дакумент не ўтрымлівае, што выклікае пытанні ў некаторых студэнтаў - частка з іх адмовілася падпісваць ліст.Навіны па тэме
29.07.2008 Разьмеркаваньне можа стаць яшчэ больш падобным на «прыгоннае права»
18.07.2008 Лукашэнка падпісаў загад аб 11‑гадовай сярэдняй адукацыі
16.07.2008 Актывіст пераконвае настаўніцу беларускай мовы вучыць па-беларуску
15.07.2008 “Хімічны сьлед” выбуху?
15.07.2008 Алеся Краўчэню выключылі з БарДУ
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










