У Лідзе затрыманы мікрааўтобус, які ехаў на адкрыцьцё мастацкай выставы ў Горадню
14.04.2008.
Тэгі: затрыманьні, дэмакратычны актывіст.
Крыніца: Прэс-служба Партыі БНФ.
Супрацоўнікі лідзкай міліцыі 13 красавіка спынілі на шашы мікрааўтобус, які накіроўваўся ў Горадню. У аўтобусе ехалі музыкант Андрэй Плясанаў, рэжысэр Валер Мазынскі, прэс-сакратар АГП Кацярына Ткачэнка, маладыя барды Павал Кузіч і Зьміцер Казлоў, сябра Сойму Партыі БНФ Франак Вячорка.
У Горадні ў гэты дзень меліся адбыцца адразу некалькі культурніцкіх падзеяў - прэзэнтацыя сайту Аб'яднананых дэмакратычных сілаў www.udfb.org, адкрыцьцё выставы графiкi i лiтаграфiяў "Славутыя асобы Беларусi" Ляiлi i Валянцiна Варэцау, Зьмiтра Шапавалава, адкрыцьцё фотавыставы "10 год з аднаго вакна" Андрэя Плясанава, а таксама канцэрт.
Навіны па тэме
31.12.2008 Суд на Новы год
30.12.2008 У Берасьці затрымалі распаўсюднікаў газэты
26.12.2008 Мастоўскага актывіста звольнілі з працы
23.12.2008 Рэчыцкі актывіст: Пасадзіце мяне ў турму
22.12.2008 У суд па годнасьць
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








