В.Стэфановіч: “Артыкул 193.1 не сумяшчальны з судовай практыкай Эўропы”
14.04.2008.
Тэгі: заканадаўства, праваабаронцы.
Крыніца: Радыё «Свабода».
“Натуральна, што як праваабаронца я найперш казаў бы пра палітычна матываваны перасьлед апанэнтаў улады. Гэта зьява, якая ў Беларусі існуе і якая сьведчыць пра тое, што краіна наша далёка-далёка не дэмакратычная. Улада дазваляе сабе перасьледаваць грамадзянаў менавіта за іх палітычныя погляды.
Я згадаў бы пра наяўнасьць палітычных вязьняў у Беларусі. Найперш пра Аляксандра Казуліна, які да сёньняшняга дня знаходзіцца ў месцах пазбаўленьня волі.
І, натуральна, я б казаў, што ў беларускім заканадаўстве ёсьць артыкул 193-прым, які супярэчыць і Канстытуцыі Беларусі, і міжнароднаму Пакту аб палітычных і грамадзянскіх правах. Ён проста не сумяшчальны з судовай практыкай сёньняшняй Эўропы.
Гэты артыкул парушае права на свабоду асацыяцыяў — людзей перасьледуюць толькі за тое, што яны належаць да арганізацыяў. Апошні раз гэты артыкул выкарысталі на судзе над Кацярынай Салаўёвай. І хаця прысуд ёй быў даволі мяккі, але нас турбуе сама практыка выкарыстаньня гэтага артыкулу, бо ён прадугледжвае санкцыі да двух гадоў пазбаўленьня волі. І мы ведаем, што па гэтым артыкуле некаторыя людзі сядзелі за кратамі — гэта тычылася, напрыклад, Зьмітра Дашкевіча, сяброў арганізацыі “Партнэрства” ў 2006 годзе”.
Гэта чыста палітычны артыкул
Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак мяркуе, што гэта “чыста палітычны артыкул”, бо ён скіраваны на стрымліваньне найперш палітычнай актыўнасьці грамадзян. Практыку ўжываньня гэтага артыкулу праваабаронца параўнаў з такімі адмысловымі сродкамі прызначэньня для разгону акцый апазыцыі, як міліцэйская палка ці сьлезацечны газ.
Алег Гулак лічыць: “Артыкул 193 “прым” не адпавядае Канстытуцыі Беларусі і міжнародным пагадненьням, падпісаным краінай. У прыватнасьці, Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах”. Абмежаваньні на свабоду асацыяцый, якія ўвёў гэты артыкул, мы лічым неабгрунтаванымі і неадпаведнымі палітычнай сытуацыі і настойваем на ягонай адмене. А людзей, якія былі асуджаныя паводле гэтага артыкулу, трэба рэабілітаваць”.
Навіны па тэме
28.08.2008 Прэмія для праваабаронцаў: TULIP2008
25.08.2008 Ігара Рынкевіча дапыталі ў справе выбуха ў Мінску
19.08.2008 Праваабаронца: “Выбары ўжо прадказальныя”
19.08.2008 Міліцыя сваю віну прызнала
14.08.2008 Гомельскія дзяржаўныя газеты дачасна распачалі перадвыбарную агітацыю?
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









