КДБ “капае” пад “Малады фронт”
15.04.2008.
Тэгі: Малады Фронт, допыт, КДБ.
У панядзелак, 14 красавіка, актывістцы незарэгістраванага “Маладога Фронту” з Гародні Хрысьціне Марчук тэлефанавалі з абласнога адзьдзела КДБ і папрасілі прыйсьці на размову.
- Калі я адмовілася і прыстрашыла паскардзіцца ў міліцыю на тэлефоннае хуліганства, малады чалавек, які размаўляю са мною, паабяцаў прыслаць позву. Я сказала – дасылайце, бяз позвы я нікуды не пайду, - распавядае Хрысьціна. – Пасьля я праверыла па базе дадзеных хатні нумар, зь якога званілі, гэта насамрэч быў адзьдзел КДБ.
Хрысьціна ўпэўнена, што настойлівае запрашэньне прыйсьці на размову зьвязана зь яе актыўнай дзейнасьцю ў Маладым Фронце.
Паводле прэс-службы “Маладога фронту”.
Навіны па тэме
23.07.2008 Гарадзенскага праваабаронцу Віктара Сазонава дапытвалі ў КДБ
23.07.2008 Пайшлі па другім коле
22.07.2008 Палажанка: канфіскавалі матэрыялы да кампаніі байкоту
22.07.2008 Супрацоўнікі КДБ шукаюць Віктара Сазонава
22.07.2008 Ператрус у штаб-кватэры Маладога Фронту
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









