Расьце кошт бясплатнай адукацыі
15.04.2008.
Тэгі: грамадства, адукацыя.
Крыніца: BulletinOnline.
З траўня 2008-га ў Магілёўскім дзяржунівэрсітэце харчаваньня ўводзяцца платныя адпрацоўкі прапушчаных практычных і сэмінарскіх заняткаў. Выкладчыкі адмаўляюць студэнтам адпрацоўваць прапушчанае ў красавіку – чакаюць траўня.
Кошт адной "пары" складзе каля 16 тысяч рублёў. Адзінае радуе: пераздача экзаменаў застаецца бясплатнай, каб папярэдзіць спэцыяльнае "завальваньне". Аднак і тут выкладчыкі знайшлі добры мэтад "пахарчавацца": яны адмаўляюць студэнтам адпрацаваць заняткі, "пакуль ня позна". Вядома, адпрацоўкі з траўня выкладчыкам будуць больш выгадныя.
– Я не атрымоўваю стыпендыю. Як вучыцца далей – проста ня ўцямлю, – сумна скардзіцца студэнт унівэрсітэта.
Два астанія ВНУ даўжно ўжо ўвялі платныя адпрацоўкі. Унівэрсітэт харчаваньня чакаў да апошняга. І апошні момант прыйшоў. Савет Міністраў даслаў сьпіс аказаньня платных паслугаў, у шэрагу якіх – адпрацоўка прапушчаных заняткаў. Дзецца няма куды – тут жа адкульсьці зьявілася палажэньне, распрацаванае яшчэ ў студзені. Незразумела, чаму бяз подпісу старшыні прафкаму?
Незразумела таксама, ці трэба будзе плаціць за адпрацоўку прадмэту "Фізычнае выхаваньне", і чаму наагул такі вялікі кошт? Няўжо выкладчыкі будуць праводзіць адпрацоўку з кожным студэнтам асобна? А кошт вылічыны менавіта на такую паслугу.
Навіны па тэме
16.08.2008 Падарунак старшыні Вярхоўнага суда
08.08.2008 Эколягі просяць адмяніць веснавое паляваньне
08.08.2008 Бог iм суддзя!
07.08.2008 Правядзенне фэсту – ужо поспех?
07.08.2008 Карчму зьнясуць, а рамесьнікаў выкінуць на вуліцу
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









