Галоўныя навіны
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера


Журналістцы «шыюць» удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве

16.04.2008. Тэгі: адміністратыўная справа, журналісты, свабода слова.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.

Гомельскую журналістку, сябру БАЖ Таццяну Бублікаву абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Пра гэта гаворыцца ў пратаколе, які журналістцы паказалі падчас чарговага выкліку ў міліцыю. Нагодай стала прысутнасць журналісткі на экскурсіі, зладжанай 23 сакавіка ў Гомелі грамадскімі актывістамі з нагоды 90-х угодкаў БНР.

Паводле пратакола, які 14 красавіка Т. Бублікавай прапанаваў падпісаць намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Навабеліцкага раёна Гомеля Уладзімір Сімак, яна абвінавачваецца паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП («Парушэнне вызначанага парадку арганізацыі альбо правядзення масавага мерапрыемства альбо пікетавання») і арт. 4.9 Закона аб масавых мерапрыемствах.

«Тры разы мяне выклікалі як сведку па справе аб несанкцыяваным масавым мерапрыемстве, — распавяла Таццяна Бублікава ў гутарцы са службай маніторынгу БАЖ. — Пыталіся, з якой мэтай я там была. Я тлумачыла, што прысутнічала ў якасці карэспандэнта газеты «Товарищ»...»

У якасці пацвярджэння журналістка паказала міліцыянту пасведчанне сябра ГА «БАЖ», рэдакцыйнае пасведчанне, а таксама ліст ад рэдактара «Товарища» Сяргея Вазняка, у якім паведамлялася, што Т. Бублікава сапраўды 23 сакавіка выконвала рэдакцыйнае заданне.

У завяршэнні размовы ў міліцыі Таццяне Бублікавай паведамілі, што справу накіроўваюць на разгляд у суд.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования