Галоўныя навіны
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”


З’езд АГП пройдзе на офісе БНФ

18.04.2008. Тэгі: перасьлед, партыя, адмова.
Крыніца: Радыё "Рацыя".

Чарговы XI з`езд Аб`яднанай грамадзянскай партыі (АГП), запланаваны на 20 красавіка, будзе складацца з афіцыйнай і неафіцыйнай частак. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 17 красавіка паведаміў лідэр партыі Анатоль Лябедзька.

Паводле яго слоў, такое рашэнне было прынята на экстранным пасяджэнні палітсавета партыі 17 красавіка.

Афіцыйная частка пройдзе ў офісе Партыі БНФ.

- Сядзячымі месцамі ў гэтым памяшканні мы зможам забяспечыць толькі жанчын і тых, каму за 60 гадоў. Астатнія больш чым 200 дэлегатаў будуць стаяць. У такіх умовах мы вымушаны праводзіць з`езд, таму што больш за месяц не можам арандаваць неабходнае памяшканне, — расказаў А.Лябедзька.

На працягу месяца АГП па розных прычынах атрымала адмовы на арэнду памяшканняў з 23 розных устаноў сталіцы. 14 сакавіка партыя звярнулася да старшыні Мінгарвыканкама Міхаіла Паўлава з патрабаваннем аказаць садзеянне ў арэндзе. 17 красавіка прыйшоў пісьмовы адказ. У ім паведамляецца, што "вызначэнне месца правядзення мерапрыемства з`яўляецца абавязкам асоб, адказных за арганізацыю і правядзенне мерапрыемства".

Падчас афіцыйнай часткі з`езда будуць прыняты стратэгія партыі, пасланне да грамадзян, бізнесменаў і дзяржавы, а таксама адбудуцца выбары кіраўніцтва партыі. Паводле слоў А.Лябедзькі, на гэтую частку будзе запрошаны прадстаўнік Міністэрства юстыцыі, які павінен пераканацца, што з`езд праводзіцца ў адпаведнасці са статутам партыі.

Што да неафіцыйнай часткі з`езда, то пакуль ёсць некалькі варыянтаў яе правядзення. Паводле слоў А.Лябедзькі, магчыма, прадстаўнікі АГП выйдуць на Кастрычніцкую плошчу Мінска, каб выказаць сваю нязгоду з пазіцыяй уладаў. Яшчэ адзін варыянт прадугледжвае, што гарадскім уладам і іншымі органам улады будзе перададзена пасланне з пратэстам наконт іх дзеянняў.

- Мы не будзем пераносіць з`езд на іншы час па дзвюх прычынах. Па-першае, яго неабходна праводзіць цяпер зыходзячы з палажэнняў статута партыі. Па-другое, перанос даты з`езда паказаў бы нашу слабасць, — падкрэсліў А.Лябедзька. //БелаПАН

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования