Галоўныя навіны
03.07.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2008 году
01.07.2008
Парламенцкія выбары. Падзеі і абагульненьні
25.06.2008
Напярэдадні парламенцкіх выбараў ціск на праваабаронцаў узмацняецца
24.06.2008
Праваабаронца Алесь Бяляцкі правёў перамовы з старшынём дэлегацыі Еўрапарламенту па стасунках з Беларусьсю Яцэкам Пратасевічам
18.06.2008
Як прымалі Закон «Аб сродках масавай інфармацыі»
12.06.2008
Праваабаронцы пачынаюць маніторынг выбараў
12.06.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары
10.06.2008
ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ
10.06.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, травень 2008 году
04.06.2008
Адкрыты ліст Фундацыі Дамоў Правоў Чалавека ў абарону праваабаронцы Леаніда Свеціка
04.06.2008
Івана Шылу выкінулі са школы
02.06.2008
Праваабаронцы лічаць скасаваньне крымінальнай адказнасьці за дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў прыярытэтнай задачай


“Заклён на волю” і прэміі БНФ

18.04.2008. Тэгі: грамадства, Партыя БНФ.
Крыніца: Deutsche Welle.

15 красавіка ў Мінску адбылося ўручэнне прэміяў БНФ за дасягненні ў галіне грамадзянскай чыннасці, культуры, навукі і адукацыі, а таксама дыпомаў пераможцам паэтычнага конкурсу “Заклён на волю”.

 

Прэмія Беларускага народнага фронту была заснаваная ў 2007 годзе. Гэтай узнагародай, паводле словаў старшыні культурніцкай камісіі Партыі БНФ Франака Вячоркі, адзначаюцца выбітныя дасягненні людзей за грамадскую чыннасць, культурніцкія здзяйсненні, а таксама за здзяйсненні ў адукацыі і навуцы. Прэміі БНФ з’яўляюцца безграшовымі і ўяўляюць сабою бронзавую статуэтку вершніка “Пагоні” на мармуровай падстаўцы.

 

Фронтаўскі ўнёсак

 

Як адзначыў на ўрачыстай цырымоніі ўганараваньня лаўрэатаў старшыня Беларускага народнага фронту Лявон Баршчэўскі, “узнагарод у нас намнога менш, чым у краінах нашых суседзяў, свой сціплы ўнёсак у справу ўшанавання людзей, якія заслугоўваюць гэта, партыя БНФ і ГА “БНФ “Адраджэньне” робяць, заснаваўшы прэмію БНР”.

 

Гэта ўзнагарода, паводле Лявона Баршчэўскага, не паляпшае матэрыяльны стан яе атрымальнікаў. Але “сведчыць пра тое, што людзі, якія разам будуюць беларускую будучыню, памятаюць пра тыя і грамадзянскія, і культурніцкія чыны, якія кладуць чарговую цаглінку ў падмурак нашай дзяржавы”.

 

Прэміяй “За грамадскую чыннасць” уганараваны актвіст “Моладзі БНФ”, студэнт-выдатнік Зміцер Жалезнічэнка, які быў выключаны з Гомельскага дзяржаўнага універсітэта і тэрмінова прызваны ў войска, дзе цяпер і знаходзіцца. А ганаровыя дыпломы ў гэтай намінацыі атрымалі маладафронтавец з Салігорску Іван Шыла і актывістка з гораду Бяроза Тамара Шчапёткіна – за  супрацьстаянне пабудове прадпрыемства па выпуску пестыцыдаў "Франдэса".

 

Наша барацьба – у слове беларускім

 

Бронзавую статуэтку за дасягненні ў галіне культуры атрымаў вядомы кампазітар і выканаўца Зміцер Вайцюшкевіч. “Я ведаю, што гэта прэмія за тое, што нягледзячы на ўсе перашкоды на канцэртах дзякуючы музыцы, папулярызуецца беларускае слова. Наша барацьба – у канцэртных залах, на дэмастрацыях, на дысках, у слове беларускім.”

 

Ганаровы дыплом у намінацыі “Адукацыя і навука” атрымаў незалежны кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха, які, паводле словаў Лявона Баршчэўскага, нясе беларускую кніжку ў глыбінку, туды, дзе яна запатрабаваная, але яе цяжка альбо ўвогуле немагчыма набыць.

 

А ўладальнікам прэміі ў гэтай намінацыі стаў магілеўчанін Зміцер Салаўёў, які дабіваўся адкрыцця беларускага дзіцячага садка ў абласным цэнтры. “Я лічу, што гэта менавіта не мне ўзнагарода, а ўзнагарода ўсім бацькам, якія змагаліся з уладай, каб адчыніць у Магілёве першы беларускамоўны садок, прайшлі дзесяткі кабінетаў, пацвярджалі сваё жаданне, каб дзеткі вучыліся на роднай беларускай мове”.

 

Па завяршэнні ўручэння прэміяў БНФ былі ўганараваныя пераможцы паэтычнага конкурсу “Заклён на волю”, прысвечанага 90-м угодкам незалежнасці БНР. Першую прэмію атрымаў сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, намеснік кіраўніка Выдавецкага дому “Intex-Press” з Баранавічаў Аляксей Белы.

 

Лаўрэатаў і пераможцаў спевамі павіталі маладыя беларускія барды, а таксама Зміцер Вайцюшкевіч.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования