Галоўныя навіны
03.07.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2008 году
01.07.2008
Парламенцкія выбары. Падзеі і абагульненьні
25.06.2008
Напярэдадні парламенцкіх выбараў ціск на праваабаронцаў узмацняецца
24.06.2008
Праваабаронца Алесь Бяляцкі правёў перамовы з старшынём дэлегацыі Еўрапарламенту па стасунках з Беларусьсю Яцэкам Пратасевічам
18.06.2008
Як прымалі Закон «Аб сродках масавай інфармацыі»
12.06.2008
Праваабаронцы пачынаюць маніторынг выбараў
12.06.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары
10.06.2008
ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ
10.06.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, травень 2008 году
04.06.2008
Адкрыты ліст Фундацыі Дамоў Правоў Чалавека ў абарону праваабаронцы Леаніда Свеціка
04.06.2008
Івана Шылу выкінулі са школы
02.06.2008
Праваабаронцы лічаць скасаваньне крымінальнай адказнасьці за дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў прыярытэтнай задачай


Жодзінскі праваабаронца Аляксей Лапіцкі звярнуўся ў Канстытуцыйны суд Беларусі

21.04.2008. Тэгі: звароты, праваабаронцы, правы чалавека.

Жодзінскі праваабаронца Аляксей Лапіцкі звярнуўся ў Канстытуцыйны суд Беларусі

 

Ён заклікаў суддзяў выканаць свае абавязкі адносна пытаньняў імплементацыі міжнародных стандартаў права ў беларускую Канстытуцыю.

 

18.09.2007г. праваабаронцам з Жодзіна, Аляксеем Лапіцкім пададзена індывідуальная Канстытуцыйная скарга па пытаньнях неадпаведнасьці палажэньняў Канстытуцыі РБ абавязковым для выкананьня Беларусьсю міжнародным стандартам права, замацаваным у Міжнародным Паке аб грамадзянскіх і палітычных правах.

 

Грамадзка-палітычны дзеяч паставіў перад Канстытуцыйным судом РБ тыя пытаньні, якімі дадзеная судовая інстанцыя мусіць займацца непасрэдна, але беларускія законы абмяжоўваюць права грамадзянаў на падобную практыку. Пры гэтым, суб’екты права заканадаўчае ініцыятывы, у тым ліку Прэзыдэнт РБ і Парлямэнт РБ не праяўляюць у гэтае сфэры хоць нейкае актыўнасьці.

 

Заяўнік канцэнтруе тут увагу судзьдзяў КС РБ на неабходнасьці ўвядзеньня ў Беларусі інстытуту індывідуальнай канстытуцыйнай скаргі па правах чалавека. У гэтае сфэры адносіны мусяць будавацца без аніякіх пасрэднікаў. Тым больш, што самі дадзеныя пасрэднікі, як прадстаўнікі ўлады, пастаянна імкнуцца абмяжоўваць грамадзянскія правы й свабоды, парушаць дзейсныя стандарты права ў сваёй законатворчай ці выканаўчай сфэры дзейнасьці.

 

03.12.2007 на пададзеную скаргу атрыманы афіцыйны адказ за №05-07/910, падпісаны першай намесьніцай Сакратарыяту КС РБ сп. Замачынскай Г.М.

У ім у прыватнасьці паведамляецца, што прапановы па ўнясеньні правак у законы можна скіраваць “суб’ектам права заканадаўчае ініцыятывы, названым у артыкуле 99 Канстытуцыі РБ, да ліку якіх адносяцца дэпутаты Палаты Прадсташнікоў, Савет Рэспублікі, урад.  

 

Такім чынам, Канстытуцыйны Суд РБ, не выконваючы сваіх непасрэдных абавязкаў і не разглядаючы скаргу па сутнасьці, абмежаваўся фармальна-працэсуальным дзеяньнем і перанакіраваў зварот да калегіяльных органаў улады, што цалкам ўмайстраваныя сёньня ў сыстэму “кіруючай вэртыкалі”.

 

Краіна, якая не выконвае ўласных абавязкаў і цывілізаваных стандартаў права, толькі ўскладняе ўласны міжнародны імідж, які сёньня досыць незайздросны, і пазбаўляе сябе аўтарытэту сярож іншых краінаў свету.

 

Алесь Вольны,

Ліцьвіны-INFA,

Жодзіна

Аляксей Лапіцкі

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования