Галоўныя навіны
03.07.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2008 году
01.07.2008
Парламенцкія выбары. Падзеі і абагульненьні
25.06.2008
Напярэдадні парламенцкіх выбараў ціск на праваабаронцаў узмацняецца
24.06.2008
Праваабаронца Алесь Бяляцкі правёў перамовы з старшынём дэлегацыі Еўрапарламенту па стасунках з Беларусьсю Яцэкам Пратасевічам
18.06.2008
Як прымалі Закон «Аб сродках масавай інфармацыі»
12.06.2008
Праваабаронцы пачынаюць маніторынг выбараў
12.06.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары
10.06.2008
ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ
10.06.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, травень 2008 году
04.06.2008
Адкрыты ліст Фундацыі Дамоў Правоў Чалавека ў абарону праваабаронцы Леаніда Свеціка
04.06.2008
Івана Шылу выкінулі са школы
02.06.2008
Праваабаронцы лічаць скасаваньне крымінальнай адказнасьці за дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў прыярытэтнай задачай


Дзяжурны СІЗА на Валадарскага: людзі не пацярпелі

21.04.2008. Тэгі: зьняволеныя, умовы ўтрыманьня.
Крыніца: «Наша Ніва».

У Мінску абвалілася вежа Пішчалаўскага замка, дзе размяшчаецца следчы ізалятар галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама (СІЗА № 1). Як паведаміў БелаПАН дзяжурны ізалятара, надзвычайнае здарэнне зафіксавана 20 красавіка ў 8.20. «Пацярпелых няма, гэта нежылое памяшканне», — сказаў дзяжурны. Пішчалаўскі замак быў пабудаваны ў 1825 годзе. Узведзены ў стылі ранняга класіцызму, ён адразу пачаў выкарыстоўвацца ў якасці турмы. На пачатку мінулага стагоддзя тут быў зняволены Якуб Колас, арыштаваны за ўдзел у несанкцыяваным з'ездзе радыкальна настроеных настаўнікаў. Тут раней сядзелі героі паўстаньняў 1831 і 1863, Дунін-Марцінкевіч, Карусь Каганец. На браме гэтага турэмнага замку быў павешаны Іван Пуліхаў, што помсьціў расейскаму губэрнатару Курлову за расстрэл дэманстрацыі менчукоў. Прыкладна з 1999 года пачаліся размовы аб будаўніцтве новага будынка СІЗА на ўскраіне Мінска і перадачы будынка замка ў веданне гарвыканкама, аднак далей размоў справа не прасунулася. Летам 2002 года газета «Вечерний Минск» паведаміла, што найбольш прыдатнай для будаўніцтва новага следчага ізалятара спецыялісты МУС і камітэта па архітэктуры, горадабудаўніцтве і землекарыстанні Мінгарвыканкама прызналі пляцоўку ў раёне Калядзіч пад Мінскам. Паводле арыенціровачных разлікаў, кошт будаўніцтва СІЗА павінен скласці прыблізна 20 млн. долараў. У гутарцы з журналістамі ў студзені 2004 года міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў паведаміў, што даволі шмат падраздзяленняў і службаў МУС размяшчаюцца цяпер у будынках, якія з'яўляюцца помнікамі архітэктуры. Напрыклад, райаддзел міліцыі ў Кобрыне (Брэсцкая вобласць) размяшчаецца ў будынку жаночага манастыра XIV стагоддзя.
Пішчалаўскі замак - СІЗА на Валадарскага Абвал

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования